Рыба можа загінуць
28.06.2010
—
Разное
|
У вадзе ракі Сэрвач і Сакаўшчынскага вадасховішча знізілася ўтрыманне кіслароду. Такая тэндэнцыя можа прывесці да замору рыбы. Даследаванні 22 і 23 чэрвеня правялі супрацоўнікі Маладзечанскай міжраённай лабараторыі аналітычнага кантролю. З Сэрвачы ваду бралі каля вёсак Людвінова і Малышкі. Растворанага кіслароду ў ёй утрымліваецца 5,3–5,4 міліграма на літр пры норме 6 мг/л. У Сакаўшчынскім вадасховішчы – 3,5 мг/л. Па словах загадчыцы лабараторыі Марыны Хвіневіч, узровень некрытычны, але сігнал трывожны. Крытычным з’яўляецца змяншэнне кіслароду да 2-3 мг/л – некаторыя віды рыб выкідваюцца з вады. Як патлумачыў у інтэрв’ю нашаму выданню Віктар Івашанка, начальнік вілейскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, выправіць сітуацыю можа прыток свежай вады. Калі газета рыхтавалася да друку, вынікаў даследавання вады на ўтрыманне аманійнага азоту, жалеза і фасфатаў не было. Але папярэднія даследаванні, праведзеныя напрыканцы мая, паказалі, што аманійнага азоту і жалеза ў Сэрвачы больш за норму. Высокае ўтрыманне аманійнага азоту звычайна ўказвае на тое, што расліны ў рэках ці вадасховішчах пачалі гнісці. Ад гніення змяншаецца ўтрыманне кіслароду ў вадзе, што можа выклікаць масавую гібель рыбы. Прычынай замору можа стаць і павышанае ўтрыманне жалеза: асядаючы на жабрах у выглядзе бурага асадку, яно выклікае ўдушша. Даследаванні Сакаўшчынскага вадасховішча ў Валожынскім раёне, праведзеныя ў пачатку чэрвеня, паказалі перавышэнне фасфатаў у 2 разы. Святлана ЦІШКО.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вадзе ракі Сэрвач і Сакаўшчынскага вадасховішча знізілася ўтрыманне кіслароду. Такая тэндэнцыя можа прывесці да замору рыбы.
|
|