Летам у Беларусі праяўляюцца прыкметы трапічнага клімату. 21.by

Летам у Беларусі праяўляюцца прыкметы трапічнага клімату

29.06.2010 17:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі назіраецца тэндэнцыя да павелічэння колькасці ападкаў,

заявіў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Дзмітрый Рабаў 29 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Прычым, заўважыў ён, у апошнія гады рост колькасці ападкаў назіраецца ў Беларусі летам: стаіць цёплае, але вільготнае надвор’е. «Не толькі сёлета, але і ў мінулым годзе быў дажджлівы чэрвень, калі выпадала ў некаторых раёнах больш за месячную норму ападкаў», — сказаў Рабаў.

Цёплае і вільготнае надвор’е летам сведчыць аб праяўленні ў краіне прыкмет трапічнага клімату.

У сваю чаргу дырэктар дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Марыя Гермянчук паведаміла, што ў найбліжэйшыя 50 гадоў у Беларусі чакаецца павелічэнне колькасці ападкаў. Хоць у заходняй частцы краіны, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, паводле некаторых разлікаў, колькасць ападкаў, наадварот, можа паменшыцца.

Паводле слоў Гермянчук, тэндэнцыя да павелічэння колькасці ападкаў характэрная для сярэдніх шыротаў усяго паўночнага паўшар’я. У Еўропе гэта — Беларусь, частка Польшчы, Германія, краіны Балтыі, заходняя частка еўрапейскага рэгіёну Расіі. У той жа час у краінах Міжземнамор’я, паўднёвай частцы Еўропы і рэгіёну Паўночнай Сахары адзначаецца тэндэнцыя да памяншэння колькасці ападкаў, што вядзе да росту колькасці засух.

Спецыялісты тлумачаць такія тэндэнцыі асаблівасцю змянення цыркуляцыі атмасферы, а не выкідамі парніковых газаў, як лічаць многія.

«Тут можна ўспомніць і пра Гальфстрым, і пра раставанне палярных ільдоў, але наўпрост рабіць вывады нельга: гэта вельмі шматфактарная сістэма, якая слаба мадэлюецца і слаба прагназуецца», — сказала Гермянчук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І ў найбліжэйшыя 50 гадоў у Беларусі чакаецца павелічэнне колькасці ападкаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика