Артура Фінькевіча заблакавалі ў кватэры невядомыя ў цывільным. 21.by

Артура Фінькевіча заблакавалі ў кватэры невядомыя ў цывільным

05.07.2010 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч і рэгіянальная каардынатарка руху Наста Машчава знаходзяцца ў кватэры дзяўчыны.Артур Фінькевіч паведаміў, што каля пад'езду дома Насты іх чакалі людзі ў цывільным. Як толькі маладыя людзі зрабілі некалькі крокаў, з машыны выбеглі людзі ў цывільным і кінуліся да іх. Наста з Артурам ледзь пасьпелі забегчы дадому, як невядомыя пачалі грукаць у зачыненыя дзьверы.  

Артур Фінькевіч і Наста Машчава знаходзяцца ў кватэры Насты ў доме што на вуліцы Алтайскай. Невядомыя пэрыядычна націскаюць на ручку дзьвярэй кватэры. Каля пад'езду яшчэ знаходзяцца людзі ў цывільным, каб затрымаць актывістаў.

Артур Фінькевіч зьвязвае іх дзеяньні з тым, што ў хуткім часе мае адбыцца зьезд актывістаў руху “Маладая Беларусь”.

Напрыканцы 2009 году Артура Фінькевіча схапілі невядомыя каля пад'езду дома, закінулі ў машыну і адвезьлі за Валожын. Там у хлопца адабралі мабільны тэлефон, грошы і ўсё, што было ў кішэнях, а самога выкінулі з машыны ў снег.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч і рэгіянальная каардынатарка руху Наста Машчава знаходзяцца ў кватэры дзяўчыны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика