Студэнта фізычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту Юліана Місюкевіча затрымалі 14 траўня каля будынку адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Хлопец са сваімі паплечнікамі з “Маладога фронту” вывесіў бел-чырвона-белыя сьцягі насупраць адміністрацыі. Міліцыянты доўга раіліся са сваім кіраўніцтвам паводле якога артыкулу складаць пратакол. У выніку Юліана абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Сёньня студэнта выклікалі ў аддзел кадраў і там азнаёмілі з загадам рэктара Сяргея Абламейкі аб вымове.
Студэнта фізычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту Юліана Місюкевіча затрымалі 14 траўня каля будынку адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Хлопец са сваімі...