Валеры Казакоў: Трэба ісці ў Гаагу, а не вякаць на тэлеканалах
08.07.2010 14:51
—
Разное
|
Валеры Казакоў з’яўляецца адным з найбольш уплывовых беларусаў у Расіі. Ён чыноўнік, які працуе ў Адміністрацыі прэзідэнта Расіі, памочнік паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе. Сп.Казакоў згадзіўся адказаць на некалькі пытанняў адносна бягучых беларуска‑расійскіх дачыненняў.
«Наша Ніва»: Глядзелі «Хроснага бацьку» па НТВ? Якое ўражанне? ВК: Дык нічога новага гэтым фільмам не сказалі. «НН»: Дык афіцыйнаму Мінску не крыўдзіцца за гэта на Расію? ВК: Навошта? Каб там была праўда, а то… Калі ёсць канкрэтныя доказы ў справе зніклых, то трэба ісці ў Гаагу, а не вякаць на тэлеканалах. На жаль, зніклі людзі, але патрэбнае дасканальнае расследаванне справаў. Дрэнна, канечне, што Дзіму [Завадскага — «НН»] не знайшлі… Фільм брудны не толькі для лідэра Беларусі, але і для Мядзведзева. «НН»: Чаму? ВК: Бо калі тэлеканал можа абразіць аднаго прэзідэнта, то можа і іншага. Уявіце, калі падобны сюжэт з’явіцца пра Абаму ці некага іншага. Гэта недапушчальна. Палітыка — гэта вялікая гульня. Магчыма, як казаў адзін амерыканскі палітолаг, шахматная, але яна мусіць весціся па канкрэтных правілах. «НН»: А нейкі працяг гэтая інфармацыйная атака на Лукашэнку будзе мець? ВК: Думаю, не. І расійскае кіраўніцтва, калі спатрэбіцца, то скажа, што не бачыла гэты фільм, нічога пра яго не чула. А НТВ прыватны тэлеканал, які належыць «Газпрому». «НН»: Дык які Ваш прагноз? ВК: Я думаю, што ўсё ўляжацца цягам некалькіх тыдняў. І гэтая «паганка» забудзецца. Мудрасць беларускага і расійскага кіраўніцтва — яна ж не такая павярхоўная, як многім гэтага хацелася. Гутарыў Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Валеры Казакоў з’яўляецца адным з найбольш уплывовых беларусаў у Расіі. Ён чыноўнік, які працуе ў Адміністрацыі прэзідэнта Расіі.
|
|