Ці знойдуць нападнікаў на Артура Фінькевіча?
15.07.2010
—
Разное
|
Сьледчыя міліцыі Савецкага раёну Мінску распачалі крымінальную справу паводле факту разбойнага нападу і рабаўніцтва лідэра “Маладой Беларусі” Артура Фінькевіча.
8 ліпеня Артур Фінькевіч разам з Аляксандрам Лыкшыным рухаўся па вуліцы Машэрава ў бок Управы БНФ. Недалёка ад вуліцы Чырвонай на хлопцаў напалі невядомыя. Іх зьбілі на зямлю і пачалі зьбіваць рукамі і нагамі. У Фінькевіча адабралі ноўтбук, флэшкі, грошы і мабільны тэлефон. Усё адбывалася ў двары дома на вачах шматлікіх сьведак. Жыхары дома выклікалі міліцыю і хуткую дапамогу. Артура адвезьлі ў 10-ы клінічны шпіталь. Там мэдыкі сказалі, што на твары і вачах ёсьць апёк ад вадкасьці, якой яму пырснулі ў твар, выцятая сківіца, галава, нанесеныя іншыя відавочныя істотныя пабоі. Артур Фінькевіч заявіў тады, што напад быў зьвязаны з маючым адбыцца на наступны дзень зьездам сяброў руху “Маладая Беларусь”. Гэта ня першы напад невядомых людзей на Артура Фінькевіча. 19 снежня 2009 году хлопца схапілі каля пад'езду дома, закінулі ў машыну і адвезьлі за Валожын. У Артура адабралі мабільны тэлефон, грошы і ўсё, што было ў кішэнях. Самога яго выкінулі з машыны ў сьнег і ён змог зьвязацца з сябрамі толькі пасьля таго, як дабраўся да шашы. Тады міліцыянты зь недаверам паставіліся да паказанняў хлопца. Але пасьля гэтага адбыліся яшчэ некалькі аналягічных выкраданняў моладзевых актывістаў. У міліцыі Савецкага раёну Артуру заявілі, што, улічваючы ягоную палітычную дзейнасьць, апэратыўнікі ў мэтах сьледства будуць за ім сачыць. Фінькевіч паведаміў пра гэта як толькі выйшаў з міліцыі. Хлопец мае судмэдэкспэртызу, паводле якой у яго зьбітая сківіца, нос, вока і нават гематома з-за ўдару па сэрцы.Крынiца:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сьледчыя міліцыі Савецкага раёну Мінску распачалі крымінальную справу паводле факту разбойнага нападу і рабаўніцтва лідэра “Маладой Беларусі” Артура... |
|