Кіргізскі сцэнар: ці будуць у Мінску страляць?
19.07.2010 22:10
—
Разное
|
Масква сваімі фільмамі і паводзінамі намякае: мы такое падтрымаем. Піша Андрэй Дынько. Расія дзейнічае ў беларускім пытанні так, як дзейнічала з Кіргізіяй перад скіданнем Бакіева. Давайце ж успомнім, як скідалі Бакіева. Збройна! Апазіцыя дастала аўтаматы, захапіла БТРы і ў баі здабыла прэзідэнцкі палац. Пры гэтым загінула 80 чалавек. Варта адзначыць, што бішкекскія паўлічэнкі не надта за Бакіева стараліся. Калі б кіргізская апазіцыя была дзейнічала без зброі, улады разагнала б іх дэманстрацыю, як і ранейшыя. Каб кіргізскі сцэнар рэалізаваўся ў Беларусі, тут павінен знайсціся хтосьці, хто арганізуе ўзброеную барацьбу за ўладу.І Масква сваімі фільмамі і паводзінамі намякае: мы такое падтрымаем. Але ў Беларусі такой сілы няма, і зброі няма. І нават калі зброю не праблема завезці з Расіі праз адкрытую мяжу, то і наёмнікаў не знойдзецца, каб страляць. Традыцыі не такоўскія. Зрэшты, праз гэтую лукашэнкаўскую псеўдамяжу пад Хоцімскам можна не толькі зброю перавезці, але і слана баявога. Або наёмнікаў, каб з той зброі стралялі... Так жа арганізоўвалі да пары тыповыя перавароты ў афрыканскіх краінах. Вось такі кіргізскі сцэнар быў бы найгоршым для Беларусі варыянтам. Ахвяры, нелегітымная ўлада, прыніжанае грамадства, дэмаралізаваная палітычная эліта. І нават, магчыма, нейкі прэтарыянец тыпу Кадырава ў прэзідэнцкім палацы.Як паказвае досвед цэнтральнаеўрапейскіх краінаў, мірная, спеўная рэвалюцыя надзяляе новую ўладу высокай легітымнасцю, асабліва калі яна суправаджаецца хуткай інтэграцыяй краіны ў еўрапейскія, стабілізуючыя інстытуты. А вось прэтарыянскі пераварот, наадварот, вядзе да чахарды і нестабільнасці. Цікава, што ў Грузіі таксама была спроба арганізаваць узброены мяцеж, але яна правалілася. Што значыць выбар Расіяй кіргізскага сцэнара? Як вядома, у Кіргізіі Расія падтрымлівала не якуюсьці палітычную сілу, а падзенне ўлады без яснай альтэрнатывы. Трапна звяртае ўвагу Віталь Сіліцкі: Расія пачала мачыць Луку, калі ён паспрабаваў ад яе адысці. Кіргізскі сцэнар азначае, што Расія будзе імкнуцца найперш да аслаблення Беларусі, да дэстабілізацыі.А беларусам трэба пераменаў без дэстабілізацыі. Найгоршае — каб змена ўлады адбылася пераваротам. Нельга падстаўляцца пад такія сцэнары. Нельга, каб пралілася кроў. У той жа час самы момант халаднакроўна і мірна ціснуць на ўлады з тым, каб у краіне змянілася сістэма. Памылкаю было б гуртавацца вакол дыктатуры толькі таму, што тая спекулюе на пытанні незалежнасці. Расія будзе рабіць сваё, што задумала. Але беларускаму палітычнаму класу і, шырэй, грамадству трэба выкарыстоўваць сітуацыю не для змены ўлады, а для змены сістэмы.Падзяліцца навіной:
Андрэй Дынько Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Масква сваімі фільмамі і паводзінамі намякае: мы такое падтрымаем. Піша Андрэй Дынько. |
|