Выбары пад пугай Масквы
21.07.2010 12:18
—
Разное
|
Лукашэнка склікае нечарговую сесію Палаты 7 верасня. Адпаведны ўказ быў падпісаны без шуму і пылу яшчэ 19 ліпеня. З вялікай імавернасцю можна прагназаваць, што на той сесіі прызначаць дату выбараў. Фармальна сесію склікаюць дзеля таго, каб загадзя разгледзець праект бюджэту на новы год. Матывацыя не вытрымлівае крытыкі: які бюджэт у верасні, калі цэны на газ ды нафту віламі па вадзе пісаныя? У былыя гады гэты бюджэт пастфактум перараблялі сто разоў. Не пра тое быліць галава ў высокага начальства. Усё болей чыннікаў падштурхоўваюць правесці выбары раней, чым стрэліць навагодняе шампанскае. Бо чым далей, тым большая імавернасць, што Масква стрэліць сваім кандыдатам, тэрмаядзерным кампраматам, шалёным цэннікам на энерганосьбіты, і г.д.Паводле Выбарчага кодэкса, кампанія даўжыцца каля трох месяцаў. Таму, зірнуўшы ў каляндар, можна вызначыць імаверную дату выбараў — нядзеля, 12 снежня. Хутчэй, хутчэй, пакуль Масква не пачала сцябаць пугай па поўнай праграме!Перадвыбарчая кампанія Тым часам са жніўня на 12,5% павышаюцца пенсіі. Будуць за вушы цягнуць угору і заробкі. Пачынаецца напампоўванне эканомікі пустой грашовай масай. Пасля выбараў, прагназуюць эканамісты, гэта выльецца ў інфляцыю, дэвальвацыю і г.д. Масква непазбежна павысіць цэны на газ. Невядома што будзе з нафтай. Настане час сплочваць вялікія грошы па замежных пазыках. Карацей, чарговая пралангацыя паўнамоцтваў вядомымі спосабамі не вырашае для Лукашэнкі ніводнай праблемы. Наадварот, яны канцэнтруюцца ў грымучую сумесь.Падзяліцца навіной:
Аляксандр Класкоўскі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лукашэнка склікае нечарговую сесію Палаты. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.
|
|