Моцны вецер абясточыў 1 100 вёсак
29.07.2010 10:50
—
Разное
|
У выніку моцнага ветру 28 ліпеня і ноччу 29-га ў Беларусі было абясточана 1.109 населеных пунктаў. Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, вядуцца работы па аднаўленні электразабеспячэння. Па стане на 9 гадзін раніцы непадключанымі застаюцца 225 населеных пунктаў. Пацярпелі агульным лікам 42 раёны ў Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Быў разбураны дах 195 жылых дамоў, 14 аб"ектаў сацкультбыту (магазінаў, клубаў, дамоў быту і іншых), сямі прамысловых будынкаў і 322 сельскагаспадарчыя пабудовы. Падзяліцца навіной:
Марына Носава, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выніку моцнага ветру 28 ліпеня і ноччу 29-га ў Беларусі было абясточана 1.109 населеных пунктаў. Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, вядуцца... |
|