7 спосабаў барацьбы з сіндромам вяртання з адпачынку
31.08.2010 15:52
—
Разное
|
Як адчуваюць сябе людзі, якія толькі выйшлі з адпачынку і адправіліся на працу? У большасці выпадкаў — дрэнна. Тут і дэпрэсія, і мігрэнь, і бяссонніца — карацей, арганізм будзе актыўна адбівацца ад працы. Італьянскі навуковец Аціліа Джакозі расказаў газеце La Stampa пра 7 спосабаў, як пазбавіцца сіндрому «вяртання з адпачынку» 1. Сесці на дыету з садавіны, гародніны і вады. І не ўжываць тлустую ежу. 2. Хаця б на некалькі дзён адмовіцца ад касцюма з гальштукам, і прыходзіць на працу ў паўсядзённым адзенні. 3. Працягваць весці актыўнае жыццё — гуляць пешшу, катацца на ровары. Прыходзіць з працы як мага раней. 4. Пераглядаць фота, зробленыя пад час адпачынку, каб ізноў перажыць яшчэ свежыя станоўчыя эмоцыі. 5. Яшчэ дапамагае выйсці з дэпрэсіі зарадка, шакалад і сонечныя ванны. 6. Не набіраць вагі. Тут дапамогуць травяныя настоі і зялёная гарбата. 7. Спецыялісты заўважылі, што надта карысны эфект на тых, хто вярнуўся з адпачынку, аказвае «кветкавая тэрапія Баха»: а менавіта пах клематысу, алівы і салодкага каштану. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як адчуваюць сябе людзі, якія толькі выйшлі з адпачынку і адправіліся на працу? У большасці выпадкаў — дрэнна. Тут і дэпрэсія, і мігрэнь, і...
|
|