Крама канфіскату ў Віцебску ператварылася ў сэкс-шоп. 21.by

Крама канфіскату ў Віцебску ператварылася ў сэкс-шоп

07.09.2010 15:53 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У віцебскай краме «канфіскату» ў продажы з’явіліся эратычныя ролевыя касцюмы для сэксуальных гульняў.

Асартымент камплектаў для інтымных уцехаў прадстаўлены касцюмамі медсястры, зайчыка, паліцэйскага, афіцыянткі, сцюардэсы і школьніцы. Даражэй за ўсё абыдуцца фантазіі на бальнічную тэму — касцюм медсястры каштуе 130 700 рублёў, праўда, у камплекце абяцаюць нават стэтаскоп. А вось самы танны чамусьці — касцюм паліцэйскага, усяго 92 760.

Як паведаміла «Народным навінам Віцебска» прадаўшчыца магазіна, вітрына з эратычным таварам карыстаецца поспехам — многія глядзяць і цікавяцца, але пакупак пакуль ніхто не рабіў.

Варта адзначыць, што паводле пастановы № 18 Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ад 8 мая 2007 продаж прадукцыі сэксуальнага прызначэння ажыццяўляецца толькі ў спецыяльна прызначаных для гэтага гандлёвых аб’ектах.

Падзяліцца навіной: 
Народныя навіны Віцебска

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Там у продажы з'явіліся эратычныя ролевыя касцюмы для сэксуальных гульняў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика