Топ самых крэатыўных беларускіх таварных знакаў
08.09.2010 12:15
—
Разное
|
З кожным годам у Беларусі з’яўляецца ўсё больш новых брэндаў. Яшчэ большая колькасць арыгінальных задумаў у выглядзе таварных знакаў або марак складуецца да лепшых часоў у Нацыянальным цэнтры абароны інтэлектуальнай уласнасці. Вывучэнне афіцыйных каталогаў таварных знакаў і знакаў абслугоўвання дазваляе зрабіць выснову, што самымі арыгінальнымі ў гэтым годзе былі прадстаўнікі дзвюх галінаў — кандытарскай іСААТ «Камунарка» лёгка абыходзіць забарону на выкарыстанне савецкіх брэндаў, якая дзейнічае на расійскім рынку, «Мішуткай на паляне» (савецкі варыянт — «Мішка на паляне»). Нетрывіяльнай для кандытарскай прадукцыі здаецца і «спартакаўская» «Обучайка», а вось яшчэ адзін таварны знак — «Недаказанасць» — выклікае пытанні. Арыгінальна гучаць яшчэ некалькі марак «Спартака»: «Папуасікі», «Оранжблю»,З брэндаў «Чырвонага харчавіка» падкупае лаканічнасцю і намёкам «Дзякую». Фантазія гарэлачнікаў у нараджэнні новых таварных знакаў яшчэ больш неўтаймоўная. Хаця ёсць адна агульная тэма — вайна і перамога. У партфелі гарадзенскага ЛВЗ «Неманофф», напрыклад, ёсць марка Ёсць у завода ў партфоліа і «Савеціка» (асобна — на лацінцы), «Сезам», а таксама «Моцны Арэшак». У мінскага «Крышталя» адзначым «Дыска», «Адзінства» і «Тры апельсіны». Адразу на пэўную спажывецкую нішу замахваецца «Аквадыў Пралетарскі». У «Неманоффа» запамінаецца «Цешчын мёд», а віцебскі ЛВЗ, вядома, не змог абысціся без «Фестывальнай».Самыя рамантычныя брэнды ў «Мінскхлебпрама»: «Магія кахання», «Жаданы», «Аксаміт ночы», «Іспанскі танец»… Вось толькі «Лясны пянёк» крыху выбіваецца з гэтай лінейкі. Параўнацца па рамантычнасці са сталічнымі хлебапекамі могуць толькі гомельскія ювеліры, што замацавалі за сабой права на словазлучэнні «Разбудзіць багіню», «Прыгажосць адкрые ў табе багіню», «Я падарую табе райскае абуджэнне»… Таварныя знакі з гістарычным напаўненнем асабліва папулярныя ў малочнікаў. Інстытут мясамалочнай прамысловасці з’яўляецца праваўладальнікам знака «Тызенгаўз», а Бярозаўскі сыраробны камбінат — «Радзівіл». Змрачнаватым падаўся таварны знак «Рытуальнае» ад Беларускага народнага пенсійнага фонду (па класе 36 — страхаванне, фінансавая дзейнасць, Падзяліцца навіной:
zautra.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Папуасікі», «Шакапупсікі», «Аксаміт ночы» і нават «Недаказанасць».
|
|