Сёлета ў снежні ад -3 да -5 градусаў. 21.by

Сёлета ў снежні ад -3 да -5 градусаў

14.09.2010 14:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сувязі з прызначэннем прэзідэнцкіх выбараў на 19 снежня, шмат каго зацікавіла інфармацыя аб надвор’і — якім яно будзе ў снежні?

Як паведаміла «НН» галоўны сіноптык Белгідраметцэнтра Вольга Фядотава, сёлета ў снежні чакаецца сярэднесутачная тэмпература ад 3 да 5 градусаў ніжэй нуля. «Канкрэтных дадзеных у нас пакуль няма. Доўгатэрміновы прагноз мы пачнём складаць толькі ў канцы месяца, калі атрымаем неабходныя дадзеныя ад нашых расійскіх калег. Пакуль можна гаварыць толькі аб сярэдняй тэмпературы для Беларусі. Другая палова снежня ў нас звычайна менавіта такая — -3 -5 градусаў», — паведаміла В.Фядотава.

Галоўны сіноптык таксама адзначыла, што пры некаторых умовах тэмпература можа панізіцца нават да -15 градусаў, аднак для беларускага снежня гэта не характэрна. «У Беларусі значна больш шансаў мець адлігу, чым маразы», — зазначыла спецыяліст.

Падзяліцца навіной: 
АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з прызначэннем прэзідэнцкіх выбараў на 19 снежня, шмат каго зацікавіла інфармацыя аб надвор’і — якім яно будзе ў снежні?Як паведаміла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика