Лук’янаў: Не прызнаўшы выбараў у Беларусі, можна выклікаць алюзіі з Расеяй. 21.by

Лук’янаў: Не прызнаўшы выбараў у Беларусі, можна выклікаць алюзіі з Расеяй

15.09.2010 09:37 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Радыё «Свабода»: Зараз у Беларусі надзвычай модная тэма: а што будзе, калі Расея не прызнае вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі? Тут узьнікае пытаньне, што такое непрызнаньне выбараў? Але калі гэта мае нейкі рацыянальны сэнс, то наколькі яно імаверна?

Лук’янаў: Калі казаць пра поўнае непрызнаньне, пра адмову лічыць абранага чалавека легітымным кіраўніком дзяржавы, то гэта павінна пацягнуць за сабой спыненьне любых кантактаў зь ім.

Радыё «Свабода»: Маецца на ўвазе непрызнаньне ў стылі Захаду, у тым жа сэнсе, у якім Захадам не прызнаваліся вынікі выбараў 2006 году.

Лук’янаў: Такое сабе ўявіць можна. На словах — так, непрызнаньне, а на справе, там дзе неабходна, кантакты працягваюцца. Такое можа быць. Але калі Расея абвесьціць пра непрызнаньне вынікаў выбараў, гэта будзе азначаць, што прынцыпы расейскай палітыкі зьмяніліся.

Бо тут існуе ўнутраны рэзананс. Тое, чым Лукашэнку папракалі на Захадзе, а зараз можа пачаць папракаць Расея, тыя ж прэтэнзіі, як правіла, прад’яўляліся і да расейскіх выбараў.

І не прызнаўшы беларускія выбары, можна выклікаць некаторыя непажаданыя алюзіі з тым, што адбываецца ўнутры Расеі.

Гэта будзе моцнае рашэньне, калі яно будзе прынятае. І незразумела, як будуць разьвівацца адносіны. Наўрад ці Расея пойдзе на дэнансацыю саюзнай дзяржавы з тае прычыны, што ў адной з частак гэтай дзяржавы нелегітымны прэзыдэнт.

Падзяліцца навіной: 
Радыё «Свабода»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Радыё «Свабода»: Зараз у Беларусі надзвычай модная тэма: а што будзе, калі Расея не прызнае вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі? Тут узьнікае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика