Ігар Чапіга. 9 сутак на Акрэсціна
27.09.2010 13:42
—
Разное
|
Калі я выйшаў у калідор, яшчэ ў сонным стане, убачыў чатырох супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, у іх у руках было пастанова аб тым, што я падазраваны ў падпале дзвярэй турмы на Акрэсціна (арт. 339 ч.2 КК). Мае бацькі былі ў шоку ад пачутага, але я пастараўся супакоіць іх, бо ў тую ноч быў дома і яны пра гэта ведалі. Пасля пачаўся ператрус. Папрасілі прад’явіць ўсе супрацьзаконныя рэчы і ўсё, што можа быць звязана з падпалам, здагадваючыся, што падпал — справа анархістаў, я дастаў два часопісы, якія, на маю думку, маглі б выклікаць падазрэнні, і аддаў іх супрацоўнікам: часопіс «Автоном» (дастаўся пасля доўгай дыскусіі з анархістам у 2006 годзе) і «Атеней» (часопіс па антрапалогіі). Пасля пачалі шарсціць мой пакой, канфіскавалі кнігі:«Выпадковы прэзідэнт», «Задыяк і свастыка», «Штрафнікі дывізіі Дэрлівангера», «Зборнік некамерцыйных арганізацый», «Дэкларацыю правоў чалавека». Чымсьці нават спадабалася кніга «Байцоўскі клуб», але яе вырашылі пакінуць. Забралі 23 дыска і 12 дыскет, сярод іх і дыск «Рамштайн», флэшку, сістэмны блок, больш за 15 значкоў на беларускую тэматыку, усе мабільныя тэлефоны, што знаходзіліся ў сям’і (7 штук), каля 30 налепак «Правага альянсу» і каля 30 улётак з тэкстам «Міліцыя прадалася цыганскай наркамафіі» (прысвечана факту свабоднага продажу на вул. Батанічнай наркотыкаў і поўнай бяздзейнасці ўладаў). Таксама ў крамольны спіс патрапілі майка з надпісам «Беларусь перад ўсім» і брашура «Рэпрэсіі 32–33 года». Апячатаўшы ўсё канфіскаванае, мяне папрасілі сабрацца, а маму зрабіць бутэрбродаў, бо, магчыма, на допытах правяду цэлы дзень. У Маскоўскім РУУС у мяне ўзялі адбіткі пальцаў, знялі на відэакамеру, узялі слізістую на аналіз ДНК і адвялі да следчага. Той, не пачынаючы допыт, мне і кажа: «Паедзеш на трое сутак». Я ў шоку, кажу, што за трызненне, мяне там і блізка не было, нават не ведаю, дзе знаходзіцца ІЧУ. Ён мне адказвае: «Слухай, я не ў курсе, што ды як! Мне сказалі табе пару пытанняў задаць і аформіць у ІЧУ». Пасля гэтага пачаўся мінімальны допыт: дзе, маўляў, я быў увечары 5 верасня. Я патлумачыў, што з сябрам, даў дадзеныя сябра (як пазней даведаўся, сябра нават не выклікалі). Пасля пасадзілі ў адзіночную камеру ў РУУС, дзе пратрымалі каля 2 гадзін. Выводзячы з камеры лейтэнант міліцыі Шулінскі Павел Анатольевіч хацеў забраць бутэрброды і зашпіліў кайданкі, мяне такія дзеянні абурылі да глыбіні душы — закранула штосьці асабістае, бо кайданкі ў жыцці ніколі не надзявалі, а тут у першы раз і ні за што!Прыехаўшы на Акрэсціна, мяне адвялі ў На раніцу Павал мне сказаў, што, хутчэй за ўсё, мяне ў пятніцу (10 чысла) выпусцяць, бо пракурор у суботу не працуе. За двое сутак я з’еў толькі два бутэрброды і выпіў шклянку гарбаты, што раздаюць уранку. 10 верасня быў мой дзень народзінаў. З іроніяй я падумаў: маўляў, выкідвае ж жыццё такія сюрпрызы! І зразумеў, што ў маёй сітуацыі можа быць абсалютна любы. Любы! За Паўлам прыйшлі каля Пасля здачы аналізу мяне перавялі ў двушку, толькі на паверсе, дзе не было коўдраў. Там я правёў 4 ночы. У камеры спаў алкаш Андрэй. Па ягоным стане зразумеў, што ён яшчэ п’яны. Я лёг на ложак і спрабаваў задрамаць з думкамі, што зранку мяне адпусцяць. Уначы каля 11 верасня мяне выклікалі. З прыўзнятым настроем зайшоў у кабінет, дзе сядзелі следчы і пракурор: выпісвалі мае рэчы, маўляў, рэмень атрымаў, пашпарт атрымаў, грошыкі вярнулі і г.д. Нават крыху пагаварылі пра палітыку. Яны: краіны як Беларусь раней у гісторыі ніколі не было.Я: калі ёсць дзяржава, значыць, павінна быць і культура і мова, а тыя каштоўнасці, на якіх выхоўваецца сучасная моладзь (лінія Сталіна і г.д.) — трызненне, якое ніколі не пракоціць, гэта супярэчыць гістарычным фактам і г.д. Яны: нацызм — не выйсце. Я: аб нацызме ніхто і не кажа: прынцып нацыяналізму «любі сваё, паважай чужое». Пасля чаго яны абодва замоўклі. Мяне перавялі ў іншы кабінет дзе сядзеў ужо іншы следчы. Ён мне дае паперу, што адбірае ў мяне мае рэчы, якія толькі вярнулі, бо я падазраваны ў нападзе на Дом прафсаюзаў Адрэагаваў я на гэтае трызненне бурна і запатрабаваў адваката. У мяне спыталі, ці буду я падпісваць чарговую пастанову аб затрыманні. Я адмовіўся. Па паводзінах супрацоўніка міліцыі я зразумеў, што абсурднасць сітуацыі для яго ясная, але зрабіць ён нічога не можа.Мяне адвялі ў камеру. Я адчуваў, што нервы на мяжы. Паклікаў начальніка змены аховы. Той, прыйшоўшы, распавёў, што мае бацькі прыходзілі і сябры прыходзяць, сказаў, каб я не хваляваўся. Бліжэй да абеду прыйшла перадача ад бацькі. Упершыню за тры дня з’явіўся апетыт. Я падзяліўся з Андрэем. Трохі разгаварыліся. Ён сказаў, што такім спосабам мяне «прэсуюць», што за сваё жыццё ён сустракаў толькі два выпадкі, калі пакідалі на Раніцай Андрэй мне трохі распавёў пра сябе. Жыў у Маскве, пэўны перыяд часу займаўся бізнэсам, з яго слоў зарабляў па 100–250 дал. у дзень на 2001 год. Гандляваў бытавой і аргтэхнікай. Закахаўся, адносіны не склаліся і 13 верасня Андрэя забралі. Бліжэй да поўдня мяне выклікалі на допыт. Я, вядома, не памятаю, чым займаўся 30 красавіка, калі падпалілі ДК прафсаюзаў. Гэта ж было чатыры месяцы таму. Вярнуўшыся ў камеру з допыту, я ўбачыў, што ў мяне новы сусед, якога пра сябе я ахрысціць «дзедам»: Кісель Аляксандр. Раней ён працаваў дырэктарам крамы «ДарАРС» па вул. Варанянскага. З яго слоў, генеральны дырэктар вывез з крамы тавару на 432 млн руб., а па справе яму шыюць 64 млн, ён У ахоўніка я папрасіў прынесці коўдру для Аляксандра. Ахоўнік сказаў, што пакуль заняты — падыдзе пазней. Праз хвілін 30–45 Аляксандра павялі, бо коўдру па паверхах не цягаюць. Якраз прыйшла перадача ад паплечнікаў па «Правым альянсе», і я пачаставаў «дзеда» напрыканцы бутэлькай мінералкі, яблыкамі і печывам. На развітанне ён сказаў, што будзе маліцца за мяне. 14 верасня, а 7.30 раніцы мяне вядуць у кабінет. Рукі за спінай. У кабінеце сядзяць двое, аднаго з якіх я ўжо сустракаў На гэты раз я ішоў падазраваным па падпале «Беларусбанка» — арт.218 ч.2 КК. Пасля азнаямлення з пастановай мяне адвялі назад у камеру, сказаўшы, што заўтра допыт. У камеры я ўмыўся, пасля чаго паклікаў ахоўніка і папрасіў перавесці мяне ў камеру, дзе ёсць коўдры, бо па начах ад холаду не сплю. Як не дзіва, ахоўнік выканаў маю просьбу. Перавялі мяне ў У ноч з 14 на 15 верасня ў камеры ў двух наркаманаў была ломка, абодва не спалі — палілі і хадзілі па камеры і хоць было значна цяплей, нават горача, мяне напружвала такая атмасфера. 15 верасня аднаго наркамана вывелі, а ў камеру прывялі Ягорава Ягора Ягоравіча (імя сапраўднае), арт. 206 ч. 2 КК (рабаванне): у неадэкватна п’яным стане спрабаваў вынесці ў адкрытую з крамы дзве бутэлькі гарэлкі. Сядзеў з намі і мужык У той дзень у камеры было дзве перадачы і ўсе былі сытыя, размаўлялі і нават жартавалі. Допыт насіў фармальны характар. На пытанне следчага, ці «састаю» я ў «Белай Волі», я адказаў, што афіцыйна нідзе не знаходжуся, падтрымліваю адносіны з «Правым альянсам», а з БВ не маю зносіны з 2007 года. Следчы, пажартаваў, сказаў: «Напэўна, у камітэтчыкаў старыя звесткі».Вярнуўшыся ў камеру, я добра перакусіў і паспрабаваў заснуць. У ноч на 16 верасня прывезлі хлопца Бліжэй да поўдня мяне вывелі ў калідор. Ужо ў калідоры на пытанне «куды», ахоўнік адказаў, што ў душ. Я яму: «Вы што, не маглі сказаць, я ўзяў бы ручнік і мыла». Ён толькі скрывіў твар. Дзесьці пад гадзіну Апошні распавёў, што ён з таварышам вырашыў «прыкальнуцца» над сябрам: нібыта спёрлі 600 тыс. руб. Затрымалі іх ДАІшнікі, па розных машынах развезлі і крымінальную справу завялі па факце. Я схільны яму верыць, бо як хлопец вучыцца ва ўніверы, матэрыяльных і іншых праблем няма, школу скончыў на выдатна. Наркаман мне сказаў, што сядзеў у камеры з Тадэвушам, таксама па гэтых падпалах, што такіх як я каля 15 чалавек і што Тадэвушава адвакатка сказала следчым: «Альбо абвінавачанне — альбо адпускайце» У мяне з’явілася надзея, што гэта апошняя ноч у гэтых умовах, і яшчэ я ведаў: калі проста на выхад — значыць, трое сутак яшчэ, калі з рэчамі — значыць, свабода. Але больш за ўсё мне было непрыемна ўсведамляць, што можа быць ліпавая справа. Я такіх гісторый за гэтыя 9 дзён шмат чуў, як вінавацілі людзей, якія сядзелі за чужыя грахі, распавядалі, што ў следчага план, а план гэта зарплата… Максім папрасіў перадаць сваёй дзяўчыне, каб яна не хвалявалася, я запомніў яе нумар тэлефона. Бліжэй да трэцяй гадзіны раніцы прывялі зэка. Я не ўнікаў, што за што, ён увесь у сініх татуіроўках: павукі, павучынне, вазелін ў кулаку. Але што мяне здзівіла: ён быў як дома — пакурыў, распрануўся да трусоў і лёг спакойна спаць, нібы ў пасцельку да жонкі. І ў той момант я зразумеў, што турма — гэта не папраўчая ўстанова, а толькі месца, дзе чалавечая воля гартуецца або ломіцца.17 верасня каля Бацька да слёз быў мяне рады бачыць, пачаў абдымаць і плакаць. За той час, як я знаходзіўся на Акрэсціна, ён звязваўся са сваімі старымі Падзяліцца навіной:
Ігар Чапіга, aljans.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны: краіны як Беларусь раней у гісторыі ніколі не было.
|
|