Шкляны піўны бакал прызнаны небяспечным
27.09.2010 13:42
—
Разное
|
Брытанскія дактары патрабуюць забараніць барам і пабам прадаваць піва ў шкляным посудзе: надта часта гэты посуд выкарыстоўваецца ў якасці зброі пры п’яных бойках. Паводле статыстыкі, не менш як 300 чалавек кожны тыдзень трапляюць у «хуткую дапамогу» з колатымі і рэзанымі ранамі, якія атрымліваюць падчас боек у барах. Пры чым рэгулярна рэгіструюцца і забойствы піўным посудам. Эксперымент, які паставілі ў Ланкшыры, даказаў, што колькасць пацярпелых значна знізіцца, калі прадаваць піва ў пластыкавых шклянках — колькасць людзей з моцнымі парэзамі твару і шыі падчас эксперыменту адразу знізілася. Адзінае, што некаторыя аматары піва лічаць, што піць са шкла нашмат зручней — піва павольней ахалоджваецца, але спецыялісты кажуць, што гэта не больш чым ілюзія. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанскія дактары патрабуюць забараніць барам і пабам прадаваць піва ў шкляным посудзе: надта часта гэты посуд выкарыстоўваецца ў якасці зброі пры п’яных...
|
|