Прэзідэнт Беларусі павінен прамаўляць па-беларуску. 21.by

Прэзідэнт Беларусі павінен прамаўляць па-беларуску

29.09.2010 13:43 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заява Сакратарыята Таварыства Беларускай Мовы

Напярэдадні сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў былі агучаны вынікі апошняга перапісу насельніцтва, што адбыўся ў кастрычніку 2009 года. У выніку татальнай русіфікацыі, якую мэтанакіравана праводзіла кіраўніцтва нашай краіны (асабліва Міністэрства адукацыі), значна зменшылася колькасць грамадзян Беларусі, якія назвалі роднай мовай беларускую.

Тым не менш, больш за палову грамадзян Беларусі — 5 058 402, у тым ліку палякі, рускія, украінцы, прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў лічаць беларускую мову роднай. З іх 2 227 175 штодзённа размаўляе па-беларуску.

Таму мы звяртаемся да ўсіх удзельнікаў выбарчай кампаніі, асабліва да кандыдатаў у прэзідэнты: улічыце гэтыя лічбы пад час выбараў!

Мы прапануем ім уключыць у свае перадвыбарчыя праграмы канкрэтны механізм вяртання дзяржаўнай беларускай мовы ва ўсе сферы нашага жыцця, а таксама адкрыццё Нацыянальнага ўніверсітэта, дзе ўсе прадметы без выключэння будуць выкладацца па-беларуску.

Падзяліцца навіной: 
ТБМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заява Сакратарыята Таварыства Беларускай Мовы Напярэдадні сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў былі агучаны вынікі апошняга перапісу насельніцтва, што адбыўся ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика