Аджарыя гатова прымаць да мільёна турыстаў у год
11.10.2010 14:58
—
Разное
|
Па словах аджарскага міністра, які курыруе таксама і пытанні турызму, інфраструктура рэгіёну цалкам абноўленая, што ўжо дазваляе прымаць да аднаго мільёна турыстаў у год. Да 2012 года ў Аджарыі скончыцца будаўніцтва гатэльных комплексаў дзвюх сусветных ланцужкоў Hilton і Kempinski, і гэта дасць магчымасць павялічыць турыстычны паток удвая. Больш за тое, у Аджарыі ужо сёння створаныя выдатныя ўмовы для разнастайных забаў і спорту, уключаючы скалалажанне, паляванне і рыбалку, водныя віды спорту. Гэтая рэспубліка на паўднёвым-захадзе Грузіі знакамітая сваімі лячэбнымі крыніцамі і курортамі Чорнага мора, нацыянальнай кухняй і багатымі традыцыямі. Для беларускіх турыстаў прывабнасць Аджарыі узмацняецца яшчэ і тым, што, па-першае, гэта бязвізавы кірунак, а па-другое, Нацыянальная авіякампанія «Белавія» з 15 верасня пачала выконваць прамыя рэйсы Мінск - Батумі два разы на тыдзень. Кошт квітка на найбліжэйшыя дні туды-сюды ад 278 еўра Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі аўтаномнай рэспублікі Эмзар Дзірквадзэ падчас рабочай сустрэчы з намеснікам міністра спорту і турызму...
|
|