Салату «з сюрпрызам» губернатар Цвярской вобласці Дзмітрый Зяленін атрымаў на крамлёўскім прыёме ў гонар прэзідэнта Германіі Крыстыяна Вульфа з жонкай.
Талерка Дзмітрыя Зяленіна
Здымак сваёй талеркі з неспадзяванкай Зяленін размясціў на Твітэры.
— У маёй салаце чарвякоў не было. Наадварот, усё стравы былі вельмі смачныя, а нямецкія калегі, што сядзелі побач, адно хвалілі крамлёўскую кухню, — запэўніў Канстанцін Касачоў, які прадстаўляў камісію Дзяржаўнай Думы па замежных справах.
Губернатар Зяленін пажартаваў, што гэта быў адмысловы спосаб пакрэсліць свежасць салаты.
Салату «з сюрпрызам» губернатар Цвярской вобласці Дзмітрый Зяленін атрымаў на крамлёўскім прыёме ў гонар прэзідэнта Германіі Крыстыяна Вульфа з жонкай.Талерка...