Персідскі леапард з. 21.by

Персідскі леапард з

15.10.2010 10:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леапарда прывезлі 13 кастрычніка з украінскага горада Роўна ў пару 14-гадовай самцы Тайне. «Жаніху» 3 гады.

У заапарку спадзяюцца на з’яўленне ў будучым у пары сумеснага патомства, аднак ці прыме сябра самка, якая прывыкла да адзіноты, пакуль невядома.

Як адзначылі ў дырэкцыі, у заапарку яшчэ шмат жывёл, якім патрэбны «сябры» для камплектацыі пар. У бліжэйшы час у Гродне чакаюць прыбыцця львяняці з Калінінграда. У перспектыве ён складзе пару львіцы Саяне.

Адміністрацыя заасада штогод стараецца пашыраць разнастайнасць жывёл. У гэтым годзе таксама былі набыты пума, далёкаўсходнія кошкі. Усяго ў старэйшым заапарку Беларусі больш як 3,4 тыс. жывёл 312 відаў.

З 2002 года ў заапарку вядзецца рэканструкцыя, у ходзе якой яго тэрыторыя павялічылася да 3,4 га. Завяршыць работы плануецца ў 2011 годзе.

Падзяліцца навіной: 
Алена Стасюкевіч, БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Леапарда прывезлі 13 кастрычніка з украінскага горада Роўна ў пару 14-гадовай самцы Тайне. «Жаніху» 3 гады.У заапарку спадзяюцца на з’яўленне ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика