Ільвяня прыляцела на самалёце з Калінінграда ў Мінск. 21.by

Ільвяня прыляцела на самалёце з Калінінграда ў Мінск

15.10.2010 10:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Незвычайны пасажыр прыляцеў сёння ў Нацыянальны аэрапорт Мінск рэйсам В2 1950 з Калінінграда. Упершыню самалётам «Белавія» дастаўлена ільвяня.

Ільвяняці ўсяго 10 месяцаў. Яго перавозілі ў клетцы ў багажным адсеку самалёта. Для таго каб клетка змясцілася, кампанія-перавозчык спецыяльна накіравала на гэты рэйс самалёт з вялікім аб’ёмам грузавога адсека — CRJ-200, а ў самім адсеку падтрымлівалася камфортная для жывёлы тэмпература — дзесяць градусаў цяпла.

Як адзначылі ў «Белавія», сярод жывёл, якія карыстаюцца разам са сваімі гаспадарамі паслугамі авіятранспарту, лідзіруюць кошкі і сабакі. Нагадалі ў кампаніі выпадкі, калі ляталі тхары і малпы, але самым запамінальным быў пералёт у Баку з двума кракадзіламі ў 2009 годзе.

Доўгія хвасты кракадзілаў давялося закруціць, інакш яны не змясціліся б у багажны адсек.

А тым часам ільвяня чакае яшчэ адно падарожжа. На гэты раз сухапутнае. Сёння грузавым мікрааўтобусам яго даставяць на новае месца жыхарства — у Віцебскі заапарк.

Падзяліцца навіной: 
Дзіяна Курыла, БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайны пасажыр прыляцеў сёння ў Нацыянальны аэрапорт Мінск рэйсам В2 1950 з Калінінграда. Упершыню самалётам «Белавія» дастаўлена ільвяня. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика