Самы доўгі ў свеце свойскі кот трапіў у Кнігу Гінэса. 21.by

Самы доўгі ў свеце свойскі кот трапіў у Кнігу Гінэса

28.10.2010 16:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У амерыканскім горадзе Рына на захадзе штата Невада свойскі пяцігадовы кот пароды мэйн-кун трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як самы доўгі кот у свеце.

Даўжыня цела жывёліны ад кончыка носа да асновы хваста складае 123,2 см.

Папярэдні рэкорд даўжыні кацінага цела таксама належаў мэйн-куну і складаў 121,9 см. Гаспадары свойскага ката па мянушцы Сцьюі прызналіся, што ў 2008 годзе яны вырашылі звярнуцца ў Кнігу рэкордаў Гінеса з просьбай зафіксаваць даўжыню цела іх гадаванца, паколькі ўсе госці нязменна былі ў захапленні і звярталі ўвагу на яго даўжыню. Аднак у той момант кот усё яшчэ рос і набіраў вагу. У выніку рэкорд зафіксавалі толькі тады, калі працэс росту жывёліны спыніўся.

Паводле слоў гаспадыні, Сцьюі ўласцівы спакойны і міралюбны нораў.

Ён ніколі не сварыцца са сваімі чатырма братамі, якія жывуць з ім у адным доме.

***

Мэйн-кун — адна са старэйшых парод катоў ЗША. Яго называюць янотавай кошкай з-за падабенства поўсці і хваста. Гэтыя каты лічацца самымі вялікімі свойскімі катамі ў свеце, некаторыя прадстаўнікі пароды важаць 15 кг. Нягледзячы на сваю моц і вялікія памеры, Мэйн-куны вельмі дружалюбныя і ласкавыя жывёліны. Такія каты хутка прывыкаюць да сваіх гаспадароў і любяць праводзіць з імі час.-0

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даўжыня цела жывёліны ад кончыка носа да асновы хваста складае 123,2 см.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика