«Маг» супраць «Персіла»
02.11.2010 12:06
—
Разное
|
Айчынны пральны парашок: эксперымент «НН». Большасць людзей, якія куплялі замежны пральны парашок, ніколі не купяць айчынны. Чаму? Таму што пабайваюцца: менавіта такі парашок звычайна ўяўляецца як той страшны «звычайны» ці «танны» з рэкламы, які псуе адзенне. У памяці тых, хто застаў савецкія часы, яшчэ жывы кашмарны парашок «Сумгаіт», які адрозніваўся ад сумесі крэйды і соды толькі цёмным колерам і страшэнным пахам. «НН» рашыла высветліць, ці варта баяцца сучасных айчынных парашкоў. Яны танныя, але бяруць іх горш, чым любыя іншыя. Самым вялікім попытам карыстаюцца расійскія ці польскія аналагі заходніх парашкоў. Прычым расійскі парашок з фірмовай этыкеткай бяруць лепш, чым беларускі. Чаму так адбываецца? Прадавачкі лічаць, што ўсё праз рэкламу: паспрабуйце ўключыць тэлевізар і не ўбачыць парад пральных парашкоў: пры тым адзін з іх будзе, як у старым жарце, найлепшым у Еўропе, другі — найлепшым у свеце, а трэці — найлепшым у гэтым рэкламным блоку. Ці апраўданая перадузятасць да беларускіх парашкоў? Журналіст атрымаў заданне купіць адзін з парашкоў «Бархіма» і паставіць «эксперымент».Мы выбралі дзве белыя баваўняныя кашулі і дзве пары джынсаў (пакалашмачаных, якіх было не шкада). Для забруджвання ў ход пайшло ўсё, што знайшлося ў хаце, — ад шарыкавай ручкі да кавы і ўручную выціснутага на кашулі цытрынавага соку. Першым парашком быў бархімаўскі «Маг». Вынік: толькі плямка ад лімона праяўлялася пасля мыцця (але ж у жыцці такія плямкі сустракаюцца рэдка — мы палівалі ад душы). Другім заходам пайшоў адзін з «фірмовых» парашкоў, зроблены ў Расіі, а дакладней — «Персіл». Вынік аказаўся такі самы — засталася толькі плямка лімона. Ні кавы, ні асадкі, ні чаю, ні бруду, якія «бралі ўдзел» у эксперыменце, не засталося. Розніца знайшлася там, дзе мы яе не чакалі: каўнер і манжэты. Якраз бархімаўскі парашок адчысціў каўнер і манжэты лепш, чым расійскі. Адрозненняў паміж беларускім парашком і дарагім польскім мы выявілі два:1) Беларускі парашок не мае парфумных дабавак, якія б стваралі прыемны пах адзенню. Але тут варта заўважыць, што не ўсім гэты пах даспадобы, а большасць ім увогуле не цікавіцца. 2) Цана. Розніца ў кошце — вялізная. Бархімаўскі «Айсберг» каштуе 3000 за 500 грамаў, у той час як нават расійскі парашок з самых танных — 6000, а цэны польскага часцяком перавышаюць лічбу 10 000. Напрыклад, у мінскім ЦУМе бархімаўскі «Айсберг» каштуе 3000 рублёў, «Тайд», «Лоск» і «Персіл» знаходзяцца ў адной і той жа катэгорыі — прыкладна 6000 рублёў, а парашок «Міф» можа дацягваць і да 7000. Гаворка ідзе пра пакунак у 450, час ад часу (у залежнасці ад маркі) 500 грамаў. Парашкі «Бархіма» знойдзеце ў крамах. А вось рынкі не бяруць беларускіх парашкоў на рэалізацыю, бо няма рэкламы. Каб даведацца, чаму ж ніякай рэкламы ў якаснага беларускага тавару няма, мы звязаліся з кіраўніцтвам «Бархіма». Але на заводзе даваць хоць Падзяліцца навіной:
Юрась Ускоў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Айчынны пральны парашок: эксперымент «НН». |
|