Заява Грыбаўскайце: у чытачоў Charter97.org фрустрацыя
12.11.2010 12:05
—
Разное
|
Захад на гэтых выбарах падтрымлівае Лукашэнку? Многае пра тое сведчыла. Выцек інфармацыі пра выказванні Грыбаўскайце перад еўрапасламі ўмацоўвае ў такой ацэнцы. Аднак для часткі апазіцыі гэта стала шокам. Чытачы Charter97.org расчараваныя.«Европейская политическая проституция в действии», — піша «Политическая проститутка, литовцам надо задуматься кто у них президент», — падтрымлівае другі. «Беларусь это буферная зона от влияния России на запад. Замечательно! Можно пожертвовать беларусским народом», — абураецца яшчэ адзін. Многія каментатары не разумеюць, што гэта пазіцыя ўсяго Еўрасаюза, Захаду як такога, а не толькі Літвы і таму лаюць: «Лишний раз подтверждает, что жмудам нельзя доверять. Как машину купить в Вильне на рынке -- 100% попандос!» Некаторыя каментатары спадзяюцца, што пазіцыя ЗША ў дачыненні да беларускага аўтакрата будзе адрознай: «Боже, храни Америку!», — піша Грыша. « Ні ў аднаго з каментатараў няма разумення, што расчараванне апазіцыяй тлумачыцца перадусім ліслівым фліртам часткі яе лідэраў з Расіяй і няздольнасцю выпрацаваць рэалістычную праграму дзеянняў. Зрэшты, менавіта прарасійскі крэн некаторых сілаў зрабіў немагчымым і вылучэнне адзінага кандыдата. А вось прарасійскія галасы гучаць выразна: «Вот вам, сябры, и истинный лик Запада. Это все только подтверждает, что от России у всех щиколотки трясутся. И трястись будут — веками!!!» — усклікае «Ветеран».На Маскву спадзяецца і «Калинар»: «Вот еще один серьезный повод для Кремля запрессовать Луку вместе с его братвой в трубопровод «Дружба» всем составом, за полной ненадобностью и за мошенничество и предательство. Мы все здесь только за!» А як жа тыя, хто супраць ці ўстрымаўся? З тымі, хто не хоча, каб беларускія брыкеты прэсаваў крамлёўскі прэс? Хто верыць у карыснасць для нацыянальных інтарэсаў палітыкі «ўцягвання Лукашэнкі ў Еўропу»? Каментароў з разуменнем ці падтрымкай пазіцыі Грыбаўскайце няма ці то яны цэнзуруюцца. «В новой Беларуси, нужно всех этих кускуриц и грибаскайте сделать персонами нон грата, нечего всякому быдлу сюда приезжать», — грыміць «Виталь», нібы яму трэба даказаць думку Грыбаўскайце пра несур’ёзнасць апазіцыі ў Беларусі. Шматгадовае маніхейства прывяло да фрустрацыі. Толькі адзінкавыя каментатары ацэньваюць стан рэчаў цвяроза: «Первая реакция — разбить комп. за такие новости. Остыл. Сами и только сами. Надеяться надо только на себя!» — піша «Серый».Падзяліцца навіной:
Андрэй Дынько Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Политическая проститутка!», «Вот вам, сябры, и истинный лик Запада!».
|
|