Пахаладае, дождж зменіцца снегам
19.11.2010 13:41
—
Разное
|
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 20 лістапада, у Беларусі будзе воблачна, месцамі дажджы. Ноччу і ў першай палове дня на большай частцы тэрыторыі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°С, днём плюс 3—9°С. У Мінску 20 лістапада воблачна, без істотных ападкаў. Ноччу і ў першай палове дня туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°С, днём плюс 5—7°С. У наступныя двое сутак,21—22 лістапада, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 21-га на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°С, днём плюс 3—10°С. 22 лістапада месцамі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0, плюс 5°С, пры праясненнях да мінус 3°С; днём плюс 2—8°С. У Мінску 21-га воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 2—7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°С, днём плюс 5—7°С. Да сярэдзіны наступнага тыдня, паведамляюць сіноптыкі, надвор"е ў Беларусі пагоршыцца: дажджы паступова зменяцца снегам і пахаладае. Падзяліцца навіной:
БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 20 лістапада, у Беларусі будзе воблачна, месцамі дажджы. Ноччу і ў першай палове дня на...
|
|