Мosquées à Moscou, альбо яшчэ раз пра «цыбуліны». 21.by

Мosquées à Moscou, альбо яшчэ раз пра «цыбуліны»

19.11.2010 12:05 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэтым здымку — Пятніцкая царква ў вёсцы Вербавічы, што на Нараўляншчыне, помнік позьняга барока XVIII, адзіны ў сваім кшталце на Ўсходнім Палесьсі.

Колісь у ёй быў млын, склад, музэй. І вось цяпер, нарэшце, зноў царква, аформленая з уяўленьнямі папоўскімі пра хараство незямное… Адкуль гэта бярэцца? Бізантыйскі купал над царквою адлюстроўвае сабою купал нябесны, што пакрыў сабою зямлю. А расейская «цыбуліна» ўвасабляе ў сабе ідэю глыбокага малітоўнага гарэньня да нябёсаў, праз тое, нібы, наш зямны сьвет становіцца датычным да тагасьветнага багацьця. Гэта стварае вобраз расейскага храма як языка полымя, што сканчаецца крыжам. Званіцы ў Расеі часта ўяўляюць сабою гіганцкія сьвечкі, што несупынна гараць над краем. Вечны агонь… Але гэта прыдумалі ўсё пазьней. А да 1552 году нідзе на Русі цыбулінаў не ставілі. А ставіць пачалі пасьля захопу і зьнішчэньня Казані, у якой стаяла сотня мураваных мячэтаў, увянчаных такімі во «цыбулінамі»-цюрбанамі. Гэтыя музульманскія купалы-цюрбаны гэтак прыйшліся даспадобы Івану Жахліваму, што ён загадаў пабудаваць у казанскім стылі храм Васіля Бажавольнага, што і стаў пазьней сымбалем Масквы і Расеі наогул. Ну, а Казань ды іншыя татарскія гарады сьцерці з зямлі. Да таго матыў цыбуліны быў рэдкасьцю, а ў дамангольскай Русі іх не было, як сьцвярджаюць дасьледчыкі, наогул. А шматгаловыя цэрквы ў жахлівыя часы Жахлівага сталі выглядаць як вялізныя шматсьвечнікі. Сутнасць гэтага рэлігійна-эстэтычна-палітычнага перажываньня «запалам гараць» увасобілася ў царкоўным будаўніцтве… Дзіва што Напалеон, паглядзеўшы на Маскву ў сваю трубу, напісаў Жазэфіне, што ён ужо бачыць мячэты Масквы — mosquées à Moscou! Памыліўся, але невыпадкова…

Усялякія спробы патлумачыць цыбульныя формы шатроў на царкоўных купалах рацыянальнымі мэтамі(кшталту, патрэбаю завастраць гару будынка, каб на ёй не ляжаў сьнег і сьцякакала вільгаць)не тлумачаць палітычна-эстэтычнага сэнсу цыбулінаў у маскоўскай царкоўным дойлідстве самога галоўнага жаданьня стварыць адчуваньне выключнасьці, абранасьці па-над усім сьветам. Бо існуе багата спосабаў дасягнуць таго ж практычнага выніку, напрыклад, стромым шпіцам, у заходнім стылі.

Пасьля задушэньня паўстаньня 1863 году, у рэчышчы русіфікацыі й дэеўрапеізацыі, што праводзіліся ў нашым краі пад чулым кіраўніцтвам Мураўёва-вешальніка, царкоўныя цыбуліны патрапілі і ў наш край. У Беларусі распаўсюдзілася серыя тыпавых праектаў цэркваў на 150–185, 250–300 і 450–500 чалавек. У 1863 г. выйшаў «Збор тыпавых праектаў пабудовы праваслаўных цэркваў у Беларускіх губернях», укладзены віленскім архітэктарам Чагіным разам з Рэзанавым. У альбом увайшлі праекты больш 50-ці каменных і драўляных храмаў у раманскім, руска-візантыйскім, рускім і кшталтах.

У рэчышчы гэтай авральнай практыкі Чагін распрацоўвае нават праект жалезных цэркваў, для хуткасьці ўзьвядзеньня... Сёньняшняе жаданьне праваслаўных сьвятароў прыдаць як мага больш экзатычны, нетутэйшы выгляд сваім храмам -- працяг тае палітыкі. Але што лепей -- цюрбан-цыбуліна на старажытнай сьвятыні, ці хмызы-бярозы? Па мне, дык хай бы на іх былі цыбуліны, какошнікі ды цюрбаны з набалдашнікамі. Міне мода, міне надсадны русіфікацыйны шал, памяняюць тыя шатры і купалы, але нашым нашчадкам застануцца сьвятыні, намоленныя іхнымі продкамі. На жаль, у нашай краіне за чвэрць стагодзьдзя ўцаркаўленьня і новага хросту, так і не адбудавалі траціны колішніх храмаў, што засталіся дасёньня ў брыдзе запусьценьня, альбо былі зруйнаваныя дарэшты. Вось што баліць...


Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым здымку — Пятніцкая царква ў вёсцы Вербавічы, што на Нараўляншчыне, помнік позьняга барока XVIII, адзіны ў сваім кшталце на Ўсходнім Палесьсі. Колісь...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика