«Менавіта Лукашэнка быў і застаецца галоўнай пагрозай для беларускага сувэрэнітэту»
19.11.2010 13:41
—
Разное
|
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася з адкрытым лістом да прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ з нагоды ейнай заявы пра прыярытэты Еўразьвяза на выбарах у Беларусі. Як вядома, днямі Reuters распаўсюдзіла інфармацыю пра сустрэчу прэзідэнта Літвы з заходнімі дыпляматамі, акрэдытаванымі ў гэтай краіне. Паводле агенцыі, Даля Грыбаўскайтэ заявіла, штоАляксандр Лукашэнка зьяўляецца гарантам палітычнай і эканамічнай стабільнасьці ў Беларусі, а таксама ейнай незалежнасьці. Таму, на думку літоўскага прэзідэнта, перамога цяперашняга кіраўніка Беларусі на выбарах, што маюць адбыцца 19 сьнежня, была б найлепшым варыянтам для Еўразьвяза. З гэтай нагоды Старшыня Рады БНР Івонка Сурвлла зьвярнулася з адкрытым лістом. Падаем тэкст цалкам. «Высокая паважаная Спадарыня Прэзыдэнт. Беларускае грамадзтва з трывогай успрыняло Вашую безумоўную падтрымку Аляксандру Лукашэнку як прэзыдэнцкаму кандыдату, які, нягледзячы на добрую волю Эўразьвязу, ня толькі не выконвае ўмовы Эўропы адносна палітычнага ладу і правоў чалавека ў Беларусі, але і ўпарта працягвае нішчыць нацыянальныя вартасьці беларускага народу. Сваю пазыцыю Вы, спадарыня прэзыдэнт, аргумэнтуеце жаданьнем стабільнасьці. Дазволю сабе нагадаць эпізоды з нядаўняй гісторыі, якія сьведчаць, што салідарнасьць прыхільнікаў дэмакратыі можа мець куды больш пазытыўны вынік, чым жаданьне захаваць стабільнасьць. У 1989 годзе менавіта ў Вільні на запрашэньне тагачаснага кіраўніцтва Літвы быў праведзены першы з’езд Беларускага Народнага Фронту, які вылучыў ідэю аднаўленьня беларускай Незалежнасьці. У студзені 1991 года, калі Гарбачоў вырашыў увесьці ў Літве „надзвычайнае становішча“, каб зьнішчыць незалежнасьць Літвы, маскоўскія войскі атакавалі тэлецэнтар у Вільні, загінулі мірныя людзі. Гэтыя дзеяньні Крэмль тлумачыў у тым ліку і неабходнасьцю „захаваць стабільнасьць“ ў савецкай імпэрыі. У тыя дні Вільню наведала група дэпутатаў беларускага парлямэнту, і дэпутат фракцыі Народнага Фронту Сяргей Навумчык выступіў ў літоўскім парлямэнце са словамі салідарнасьці і з заклікам да членаў замежных парлямэнцкіх дэлегацый не пакідаць будынак, пакуль існуе пагроза ягонага штурму. У тыя дні беларускія нацыянальныя сілы тады падтрымалі Літву ў крытычны для яе час, насуперак жаданьню Крамля. Нагадаю таксама, што ў той час шмат хто на Захадзе быў схільны апраўдаць дзеяньні Гарбачова, які, як ім здавалася, быў гарантам стабільнасьці. Гісторыя, аднак, распарадзілася Прэзыдэнт Лукашэнка зьняважыў нацыянальныя сымбалі, у Беларусі вынішчаецца нацыянальная культура, зачыняюцца беларускія школы, праводзіцца татальная русыфікацыя — гэта дае падставы меркаваць, што ў сваім стаўленьні да беларускай Незалежнасьці Лукашэнка не зьмяніўся. І менавіта Лукашэнка быў і застаецца галоўнай пагрозай для беларускага сувэрэнітэту. З павагай — Івонка Сурвілла, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі». Падзяліцца навіной:
Салідарнасць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася з адкрытым лістом да Далі Грыбаўскайце.
|
|