Аўтограф-сесія Азаранкі і Вазняцкі сарваная: АМОН не стрымаў натоўпу дзяцей. 21.by

Аўтограф-сесія Азаранкі і Вазняцкі сарваная: АМОН не стрымаў натоўпу дзяцей

19.11.2010 19:05 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А 17.30 у мінскім Палацы спорту мусіла адбыцца аўтограф-сесія першай ракеткі свету Каралін Вазняцкі і дзесятай ракеткі свету, беларускі Вікторыі Азаранкі. На корт паставілі два сталы, укрытыя ручнікамі, паклалі на іх буклеты і календары, на якіх зоркі тэнісу мусілі распісвацца.

Калі тэнісісткі выйшлі даваць аўтографы, да сталоў хлынуў натоўп дзяцей і падлеткаў. Тры амонаўцы, што сачылі за парадкам на корце, ці то разгубіліся, ці то абыякава паставіліся да сваіх функцый, аднак арганізаваць дзяцей не змаглі. Ля тэнісістак пачаўся хаос і цісканіна.

Вікторыя Азаранка двойчы спрабавала заклікаць сваіх прыхільнікаў да парадку, але яе было дрэнна чутно за грукатам поп-музыкі.

Урэшце тэнісісткі ўсталі і сышлі.

Аўтограф-сесія цягнулася ўсяго хвіліны дзве,

адзначаюць відавочцы. Стосы календароў засталіся не падпісаныя.


Падзяліцца навіной: 
nn.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А 17.30 у мінскім Палацы спорту мусіла адбыцца аўтограф-сесія першай ракеткі свету Каралін Вазняцкі і дзесятай ракеткі свету, беларускі Вікторыі Азаранкі. На корт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика