«Саўбелія» зрабіла Лукашэнку маладзейшым
30.11.2010 10:52
—
Разное
|
Друкаваны орган Адміністрацыі кіраўніка краіны зрабіў Лукашэнку шатэнам. Падмаляванае фота было размешчанае ў нумары за 27 лістапада, першая паласа якога цалкам прысвячалася праграме кандыдата ў прэзідэнты РБ Аляксандра Лукашэнкі. Адрэтушаванае фота ў "СБ". Фота са "Звязды". Сівізна кіраўніка Беларусі нечым не спадабалася рэдактарам «Беларусі Сегодня» і яны вырашылі ператварыць яе ў маладыя каштанавыя пасмы. Лысіна засталася некранутай. Цікава, што колер валасоў Лукашэнкі не засмуціў рэдактараў іншага дзяржаўнага выдання — газеты «Звязда». У той самы дзень на першай паласе «Звязды» таксама была надрукаваная праграма кандыдата Лукашэнкі, з тым самым фота. Аднак у «Звяздзе» кіраўнік Беларусі выглядаў больш натуральна. Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Газета Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы зрабіла яго шатэнам.
|
|