Палессе заваліла снегам. 21.by

Палессе заваліла снегам

30.11.2010 13:55 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У шэрагу паўднёвых раёнаў Беларусі за мінулыя суткі выпала больш як палова месячнай нормы ападкаў. Як вынікае са звестак рэсурсу meteoinfo.by, у Пінску выпала 28 мм ападкаў (67% месячнай нормы), у Брэсце — 24 мм (60%),

Гомелі — 24 мм (53%), Лельчыцах — 22 мм (56%), Мазыры — 20 мм (49%), Акцябрскім — 19 мм (49%).

Днём 29 лістапада ў Пінску выпала 22 мм ападкаў, што адносіцца да катэгорыі «вельмі моцны снегапад», паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. Парывы ветру па краіне дасягалі 15–20 м/с, у Мінску — 16–18 м/с. Дзённая тэмпература паветра склала ад мінус 2 градусаў на поўдні да 15 градусаў марозу на поўначы.

Максімальная вышыня снежнага покрыва адзначаецца ў Брэсце — 29 см, Драгічыне — 27 см і Пінску — 25 см. У Мінску вышыня снегу 8 см. Менш за ўсё снегу на поўначы Віцебскай вобласці — 2 см.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У шэрагу паўднёвых раёнаў Беларусі за мінулыя суткі выпала больш як палова месячнай нормы ападкаў. Як вынікае са звестак рэсурсу meteoinfo.by, у Пінску...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика