Першыя ахвяры халадоў
01.12.2010 11:16
—
Разное
|
Чалавечы арганізм нармальна функцыянуе пры ўнутранай тэмпературы 36,4° С. Падзенне тэмпературы на 2,2 градуса можа стаць дастатковым для таго, каб чалавек загінуў. Раптоўнае пахаладанне ў Беларусі ўжо прынесла першыя ахвяры – у сталіцы былі знойдзеныя замерзлыя людзі: мужчына 30-35 гадоў і жанчына 50-55, беспрытульныя. Паводле Белгідраметцэнтра, цягам наступнага тыдня ў Беларусі чакаецца да –20 ноччу і да –18 удзень. Ахвярай нізкай тэмпературы можа стаць кожны. Што варта зрабіць, каб не замерзнуць?Найперш -- хавайцеся ад ветру. Пранізлівыя халодныя вятры ў значнай ступені спрыяюць абмаражэнню. Карыстайцеся цяплом уласнага цела. Калі вы не можаце зайсці ў памяшканне, каб сагрэць пальцы і рукі, засуньце іх пад пахі. Калі згарнуцца ў клубок, у вас таксама з"явіцца больш энергіі. Таксама страта цяпла ўзмацняецца ад кантакту з вадой. Пры пераахаладжэнні рэкамендуецца даставіць чалавека да лекара як мага хутчэй, а да таго зрабіць наступнае: перанесці пацярпелага ў цяплейшае месца, укрыць яго коўдрай, даць цёплае пітво. Але не алкаголь -- ён выклікае лжывае пачуццё цяпла. Не спрабуйце сагрэць змерзлага, пасадзіўшы блізка да гарачай лямпы або вогнішча: калі скура абмарожаная -- яе лёгка апячы. Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чалавечы арганізм нармальна функцыянуе пры ўнутранай тэмпературы 36,4° С. Падзенне тэмпературы на 2,2 градуса можа стаць дастатковым для таго, каб чалавек загінуў.
|
|