Мілеўскі: «Мы моцная каманда, у адрозненне ад некаторых»
03.12.2010 11:04
—
Разное
|
Акрамя падтрымкі БАТЭ і вырашэння пытання, як не адубець, у заўзятараў на «Дынама» было яшчэ адзін важны занятак — выкрыкванне абраз на адрас былога суайчынніка, а цяпер украінца Арцёма Мілеўскага. Дакрычаліся да таго, што форвард правёў добры матч, забіў гол у вароты Гутара, а пасля гульні зноў паздзекваўся з журналістаў.
— Як вам гульня? — У першую чаргу, важны вынік. Цешуся, што дамагліся перамогі. Асабліва з такім буйным лікам. — Вы абяцалі, што «Дынама» прыедзе ў Мінск і разлічыцца за кіеўскую нічыю… — Я проста так слоў на вецер не кідаю.Вось і сам забіў. Але галоўнае — што мы выдатна гулялі і выдатна забівалі галы. — Навошта вы паказвалі нейкія жэсты беларускім заўзятарам? — А вы чулі, што мне крычалі з трыбун? Вось і папрасіў, каб яны вялі сябе цішэй.— Калі шпацыруеце па Мінску, на вас таксама так рэагуюць, або сутыкаецеся такім толькі падчас матчаў? — У горадзе з такім не сутыкаўся. У прынцыпе, на тое і фанаты, каб выказваць сваё меркаванне на стадыёне.Толькі сваім голам я даказаў, што гуляю ў камандзе, якая значна мацнейшая, чым іх БАТЭ. — Выкрыкі заўзятараў вас падахвочваў? — Вядома, але гэта нармальная з’ява. Настрой у мяне не пагоршыў, і ад дзён, праведзеных у сталіцы Беларусі, застануцца толькі станоўчыя эмоцыі. — Да матча паспелі наведаць дом? — Не, але бацька прыехаў да мяне ў гасцініцу ў дзень гульні. — Не шкадуеце, што пасля сустрэчы з БАТЭ ў Кіеве эмацыйна і нецэнзурна абмяркоўвалі гульню суперніка? — Цяпер усё відаць на табло.Лік 4:1 нас цалкам задаволіў. Мы даказалі, што з’яўляемся моцнай камандай, у адрозненне ад некаторых. — — Не хачу нічога казаць пра футбалістаў БАТЭ. Не буду ўступаць у палеміку. У Беларусі і ва Украіне скончыліся чэмпіянаты, гульцы абедзвюх камандаў на нервах, ды яшчэ адбілася марознае надвор’е.Сутычкі на поле ўзнікалі і да гэтага. — Якое гэта — гуляць пры «мінус 15»? — Усё нармальна. Першапачаткова думалі, што будзе горай. *** Нагадаем, што кіеўскае «Дынама» і БАТЭ выйшлі ў Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэфлексіі ураджэнца Мінска і гульца ўкраінскай зборнай пасля матча.
|
|