Чавусаў: Усім — «добра», апроч Някляева. 21.by

Чавусаў: Усім — «добра», апроч Някляева

05.12.2010 10:51 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведаміў палітолаг Юрый Чавусаў, у цэлым у яго засталося «пазітыўнае ўражанне» ад дэбатаў. «Я б паставіў усім, за выключэннем Уладзіміра Някляева, які сышоў на самым пачатку, адзнаку «добра». Таму што трэба ўзяць пад увагу ангажаванасць саміх «арбітраў», вядучых тэледэбатаў. Кандыдаты ў прэзідэнты прымусілі іх гуляць па сваіх правілах. Яны зламалі сцэнар, які быў для іх падрыхтаваны, і ў выніку не кандыдаты рэагавалі на «подколкі» вядучых, а вядучыя павінны былі рэагаваць на «подколкі» кандыдатаў «, — сказаў Чавусаў.

Паводле яго слоў, ён не ведае, наколькі высокі рэйтынг тэледэбатаў. «Але я мяркую, што кандыдаты, якія ў іх выступілі, свой рэйтынг сапраўды не згубілі. Яны вельмі добра глядзеліся на тэлебачанні, падчас прамога эфіру, і дакладна свой рэйтынг не страцілі, а можа быць, і палепшылі», — лічыць Чавусаў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэледэбаты на БТ каментуе палітолаг Юры Чавусаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика