Праваабаронца: Усебеларускі сход — рэклама Лукашэнкі за дзяржаўны кошт
06.12.2010 04:08
—
Разное
|
Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік мяркуе, што сход не мае ніякага дачынення да выбараў прэзідэнта
У Мінску з’явілася рэклама IV Усебеларускага народнага сходу, які пройдзе ў Палацы рэспублікі 6–7 снежня. Плакаты можна пабачыць на ўездах у горад, а самы вялікі з іх — цэлае пано — размясцілі на фасадзе галоўнага корпуса Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка на плошчы Незалежнасці. Што ж гэта за мерапрыемства, якое анансуецца з такім размахам? Сапраўдная магчымасць рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця, як гэта абвяшчаецца афіцыйна, ці ўсё ж аплачаная з бюджэту імітацыя падтрымкі дзеючага кіраўніка краіны, як мяркуюць праваабаронцы? Першы Усебеларускі народны сход прайшоў у 1996 годзе незадоўга да канстытуцыйнага рэферэндуму, які пашырыў паўнамоцтвы Аляксандра Лукашэнкі. Усе наступныя, як і сёлетні, прызначаліся перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі. Арганізатарам сходу выступаюць улады — указ аб правядзенні сходу падпісвае кіраўнік краіны, аргкамітэт узначальваюць прэм’ Аляксандра Казуліна ў 2006 годзе пры спробе трапіць на мерапрыемства невядомыя ў цывільным сустрэлі кулакамі. Няўдачай абярнулася і сёлетняя ідэя Уладзіміра Някляева выступіць перад дэлегатамі. Гэты год адзначыўся больш дробным, але вельмі характэрным скандалам: у Валожыне ў часе вылучэння кандыдатаў на IV Усебеларускі народны сход адзін з супрацоўнікаў райвыканкаму выступіў з крытыкай. Пасля чаго быў абвінавачаны ў хуліганстве і арыштаваны на 10 сутак. «Гэта прыклад псеўдадэмакратыі» Праваабаронца Гары Паганяйла перакананы, што Усебеларускі сход — гэта рэклама Аляксандра Лукашэнкі за дзяржаўны кошт. «Гэта прыклад псеўдадэмакратыі. Калі б на гэтым сходзе сапраўды былі прадстаўленыя ўсе ўдзельнікі прэзідэнцкай кампаніі, усе слаі грамадства, каб на ім гучалі самыя розныя погляды, у тым ліку і крытычныя, то можна было б гаварыць пра гэтую самую магчымасць рэалізаваць сваё права на ўдзел у (арт.73 Выбарчага кодэксу Беларусі). Кандыдаты ўправе звярнуцца ў ЦВК з патрабаваннем скасаваць рэгістрацыю Лукашэнкі кандыдатам». Па словах Гары Паганяйла, парушэнне дзейным прэзідэнтам заканадаўства адбываецца з маўклівай згоды, а то і пры патуранні Цэнтрвыбаркаму і чыноўніцкай вертыкалі. «На агітацыйных стэндах побач з улёткамі альтэрнатыўных кандыдатаў вывешваецца тэзісы Лукашэнкавай перадвыбарчай праграмы, што будуць агучвацца на сходзе. Гэта значыць, што чыноўнікі ясна ўсведамляюць, што такім чынам агітуюць за свайго кандыдата».Праваабаронца падкрэслівае, што ён і яго калегі не стамляецца нагаваць пра гэтыя факты, тое самае кажуць кандыдаіы ў прэзідэнты і кіраўнікі іхніх штабоў. «Сход не мае ніякага дачынення да выбараў» Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік не пагаджаецца з праваабронцамі наконт таго, што сход можа выкарыстоўвацца Лукашэнкам у якасці праплачанай з бюджэту рэкламы ўласнай персоны і праграмы. Ён адказвае лаканічна: «Усебеларускі народны сход — гэта мерапрыемства, якое, на нашу думку, не мае ніякага дачынення да выбарай прэзідэнта Беларусі. Пра што тут гаварыць? Таму мы гэтым мерапрыемствам не займаліся і займацца не будзем». Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік мяркуе, што сход не мае ніякага дачынення да выбараў прэзідэнта.
|
|