У чацвер моцныя снегапады, а на выхадныя — да мінус 24
07.12.2010 10:38
—
Разное
|
У першай палове тыдня надвор’е ў нашай краіне будзе вызначацца атмасфернымі франтамі з боку Заходняй Еўропы, паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў. Таму сёння ўдзень па паўднёвым усходзе, а ў сераду па паўднёвай палове краіны чакаецца снег, мокры снег, слабы галалёд, у асобных раёнах туман і намаразь. Удзень — ад 0 на поўдні да мінус 7 на поўначы краіны. У сераду ўначы — 2–7 марозу, пры праясненнях да мінус 10–16 градусаў, удзень — 0–7 марозу. Даволі складаныя ўмовы надвор’я будуць назірацца ў чацвер, калі да нас завітае моцны паўднёвы цыклон,які рухаецца зараз з боку Партугаліі. На ўсёй тэрыторыі краіны чакаюцца актыўныя ападкі ў выглядзе снегу, на поўдні з дажджом, на паўночным захадзе месцамі моцны снег, мяцеліца, у асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Удзень месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 Згодна з папярэднімі прагнозамі, ужо з пятніцы цыклон адыдзе ўбок і да нас завітае арктычнае халоднае паветра.На працягу сутак 11 снежня мінус 4–11, уначы пры праясненнях да 15 марозу. У суботу ўначы 6–13, пры праясненнях да 19 марозу. У нядзелю на працягу сутак мінус 10–17, пры праясненнях уначы да 19–24 марозу.Падзяліцца навіной:
Сяргей Куркач, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А пакуль -- адліга. |
|