Дзевяць дзён аднаго адвенту
13.12.2010 15:07
—
Разное
|
…Jeden raniony, drugi zabity, Так было Богу заўгодна, што сёлета Польшча не столькі заваёўвала новыя рубяжы ва ўнутранай палітыцы, узаемадачыненнях з суседзямі, колькі перажывала наступствы стыхіі, перажывала грамадзянскае супрацьстаянне, зноў падсумоўвала вынікі мінулага. У красавіку, у У выніку рашучых дзеянняў міліцыі і войска нарадовага быў дадзены адпор антысацыялістычным сілам. Правакацыя была сарваная. «Правакацыя» пачалася увечары 12 снежня, калі па радыё прайшло паведамленне аб павышэнні цэн на асноўныя прадукты ў сярэднім на 23%. Рашэнне аб гэтым было прынята яшчэ ў лістападзе на пасяджэнні Палітбюро ЦК ПАРП. Адначасова міністэрствам унутраных і спраў і абароны было даручана падрыхтаваць адпаведныя меры для захавання грамадскага правапарадку. 14 снежня раніцай рабочыя Гданьскай суднаверфі імя Леніна адмовіліся ад працы і накіраваліся з пратэстам да будынка ваеводскага камітэта ПАРП. У горадзе пачаліся сутыкненні пратэстоўцаў з міліцыяй. Да рабочых далучыліся некалькі тысяч студэнтаў мясцовага палітэхнічнага і медычнага інстытутаў. 15 снежня пачаўся страйк на суднаверфі імя Парыжскай Камуны ў Эльблонгу. (У склад страйкавага камітэта ўваходзіў Лех Валенса. Ён стаў прататыпам галоўнага героя фільма Анджэя Вайды «Чалавек з жалеза»). Каля будынка ПАРП у Эльблонгу пачаліся вулічныя бойкі з міліцыянтамі. Позна ўвечары быў падпалены будынак ваяводскага камітэта ў Гданьску, абвешчаны страйк. Напярэдадні страйкоўцам удалося захапіць танк і выкарыстаць яго пры абароне рамонтных майстэрняў. Днём у раёне вакзала быў застрэлены выпадковы мінак — мяркуючы па ўсім, ён стаў ахвярай снайпера. Гэта была першая смяротная ахвяра. 17 снежня войска ўжыла зброю супраць рабочых Гданьскай суднаверфі. Наступным днём была ўзята ў аблогу і Шчэцінская суднаверф. Усяго з 14 па 22 снежня, падчас адвенту, загінуў 41 чалавек: 1 — у Эльблонгу; 6 — у Гданьску, 16 — у Шчэціне, 18 у Гдыні. 164 чалавекі былі паранены, адзін з іх — расціснуты гусеніцамі танка. Тысячы людзей арыштаваны. Сярод іх было шмат студэнтаў і людзей, якія апынуліся ў гушчыні падзей выпадкова. Супраць удзельнікаў пратэстаў былі кінуты 550 танкаў і 800 бэтээраў. У вайсковых аперацыях удзельнічалі 27 тысяч жаўнераў і 5 тысяч міліцыянтаў. Палітбюро ЦК ПАРП дала санкцыю на ўжыванне агнястрэльнай зброі супраць мірнага насельніцтва. Прычым сакратар ЦК Гамулка загадаў вайскоўцам страляць у ногі дэманстрантам. Ніхто за часам ПНР не панес крымінальнай адказнасці за гібель невінаватых людзей. Толькі ў 1995 г. пасля змен у заканадаўстве гданьская пракуратура змагла ўнесці абвінаваўчы акт у ваяводскі суд супраць Ярузельскага, Кацёлка і Тучапскага, а таксама генералаў, якія кіравалі войскамі падчас рэпрэсій. Станіслаў Кацёлак, былы дырэктар суднаверфі імя Леніна ў снежні 1970 быў
Krwi się zachciało słupskim bandytom. To Partia strzela do robotników. Janek Wiśniewski padł. Krwawy Kociołek to kat Trójmiasta, Przez niego giną dzieci, niewiasty, Poczekaj draniu — my cię dostaniem! Janek Wiśniewski padł…» Войцех Ярузельскі, будучы ў снежні 1970 г. міністрам абароны, непасрэдна кіраваў расправай над страйкоўцамі. Генерал Тучапскі, які быў яго намеснікам, памёр летась ва ўзросце 87 гадоў. Дык чым застанецца для Польшчы снежань 1970 — гісторыяй герояў ці катаў, годнасці ці ганьбы?Тут не скажаш абсалютна адназначна. Сярод удзельнікаў снежаньскага паўстання былі звычайныя рабаўнікі крамаў. Партыйнае начальства кіравалася не столькі крыважэрнасцю і жаданнем забіваць, тых, захаваць уласны рэжым. На рэзкае павышэнне цэн вымусіла эканоміка. Тая самая, камуністычная, планавая эканоміка, скіраваная на дабрабыт працоўных. 1970 стаў вадападзелам, пасля якога ўсім нармальным людзям на зямлі стала, ясна: «гадзіннік камунізму сваё адбіў» (А. Салжаніцын). Але ёсць тут яшчэ адзін вадападзел, які — назаўсёды. Пасля таго снежня Польшчу сталі называць баракам найвальнейшым у лагеры сацыялістычным. Ідэалогія Герэка, які прыйшоў на змену Гамулку, была працягам ідэалогіі Брэжнева — бярэце столькі, колькі зможаце. Выконвай належныя правілы, жыві сённяшнім днём, не думай пра мінулае і будучае, і ўсё будзе добра. Гэта называецца жыццё ў крэдыт. Маса палякаў дагэтуль удзячная Герэку і Брэжневу за сваё шчаслівае дзяцінства. Ды і супраць Ярузельскага нічога не мае. Паводле гэтага прынцыпу Беларусь жыве апошнія 16 гадоў. А значыць, час выбару яшчэ проста не прыйшоў. Нічога не даецца дарма і не паходзіць з галавы. Падзяліцца навіной:
Віталь Тарас Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра падзеі ў Польшчы ў 1970 г. піша Віталь Тарас.
|
|