Як абысці блакаванне ў Інтэрнэце
17.12.2010 11:38
—
Разное
|
Не выключана, што 19 снежня доступ да незалежных крыніц інфармацыі ў Інтэрнэце будзе заблакаваны. Калі сайт nn.by не будзе даступны, то сачыце за абнаўленнямі ў фэйсбуку, твітэры і ў LJЯк тыя казалі, nobody"s perfect. Не ўсёмагутныя і сістэмы блакавання Інтэрнэту, якія ўжываюць дыктатарскія рэжымы. Інтэрнэт уладкаваны па размеркаваным прынцыпе і заўсёды ёсць магчымасць абысці блакаванне сайта на ўзроўні вашага правайдэра. Дастаткова адпраўляць і атрымліваць запыты да забароненага сайта па іншым маршруце. Ёсць некалькі спосабаў абыйсці фільтр: 1. Выкарыстоўваць VPN. Гэта самы надзейны і адносна просты спосаб абароны ўласных дадзеных і свабоды перасоўвання ў сетцы. Мы рэкамендуем выкарыстоўваць гэты метад, калі вам патрэбны доўгі надзейны выхад ў інтэрнэт, абыходзячы фільтры і сістэмы праслуховання беларускіх спецслужбаў. Прынцып дзеяння просты - ваш кампутар стварае шыфраваны канал з замежным серверам, і праз гэты сервер вы трапляеце ў інтэрнэт. Для ўсяго інтэрнэту вы будзеце выглядаць як жыхар той краіны, у якой фізічна размешчаны аддалены сервер. На жаль, такая паслуга платная. Звычайна доступ праз VPN каштуе ад 10 да 30 даляраў у месяц. Знайсці сэрвісы можна ў пошукавай сістэме, пры набыцці вы атрымаеце інструкцыі па наладжванні і рэкамендацыі па выкарыстанні. 2. Выкарыстаць Tor і яго аналогі. Tor - гэта сетка віртуальных тунэляў, якія дазваляюць асобным карыстальнікам і групам людзей палепшыць сваю прыватнасць і бяспеку ў Сетцы. Прапаноўваем вам варыянт працы з папулярным браўзэрам Firefox (аналог Internet Explorer). - Калі не ўсталяваны браўзэр FireFox, дык зайдзіце на www.mozilla.ru, запампуйце і ўсталюеце FireFox. - Зайдзіце на http://www.torproject.org/index.html.ru, запампуйце і ўсталюеце TOR. У сістэмным трэі павінен з"явіцца значок цыбулінкі. - Запусціце Firefox, зайдзіце праз браўзэр на https://addons.mozilla.org/ru/firefox/addon/2275, клікніце там «Усталяваць» і ўсталюеце. 3. Выкарыстоўваць ананімайзэры.У сетцы дастаткова шмат сайтаў, якія дазваляюць абысці блакаванне і патрапіць на сайт. 4. Выкарыстоваць проксі-серверы. Прыклад наладжвання проксі для Firefox: - Заходзім у «Інструманты->Налады->Сетка»; - Выбіраем «Наладзьце параметры злучэння Firefox з Інтэрнэтам»; - Выбіраем «Ручное наладжванне сэрвісу проксі»; - Уводзім у поле «HTTP проксі» адрас проксі-сервера. Напрыклад, 74.206.98.202. У поле «Порт» уводзім порт проксі-сервера. Напрыклад, 8080. - Націскаем «Ок» і захоўваем налады. Правяраем, ці працуе ўведзены проксі-сервер. Калі не працуе, спрабуем іншы. 5. Усталяваць браўзэр Opera Mini на свой мабільны тэлефон. Браўзэр атрымлівае і перадае дадзеныя праз высокапрадукцыйны проксі-сервер кампаніі Opera. Запампаваць Opera Mini можна тут http://www.opera.com/mini/ Нагадваем, у нашага сайта ёсць і мабільная версія pda.nn.by. * * * А зараз трохі грунтаўнейшых тлумачэнняў.Сэрвер Proxy гэта кампутар з адпаведнымі праграмамі, які па нашым запыце выконвае некаторыя аперацыі (часцей за ўсё – злучаецца) ад імя карыстальніка, то бок нашага імя. Калі казаць найпрасцей, сэрвер Proxy – гэта буфер паміж табою і рэсурсамі глабальнай сеткі Інтэрнэт. Спачатку – па тваім запыце гэтыя рэсурсы перадаюцца ў сэрвер Proxy, а пасля – да цябе. У ангельскай мове гэтае слова азначае асобу, якая дзейнічае замест іншай асобы – нешта накшталт упаўнаважанага. Былі такія часы ў пачатковых часах развіцця глабальнай сеткі Інтэрнэт, калі карыстанне сэрверамі Proxy было надзвычай папулярным сярод прасунутых юзэраў – і не з прычын бяспекі нават. Пераважна таму, што праз Proxy старонкі хутчэй загружаліся. Справа ў тым, што сэрвер Proxy збірае і запісвае файлы, якія карыстальнікі адчыняюць часцей за іншыя, у адмысловую ўласную базу дадзеных, якая завецца cache. Калі карыстальнік звяртаецца да Proxy сэрвера з запытам пра папулярны рэсурс, які цалкам нядаўна адчыняўся пры яго дапамозе, Proxy не перанакіроўвае злучэнне ў першакрыніцу недзе далёка ў сеціве, а выдае ягоную свежую копію са сваёй памяці cache. Гэтак доступ да патрэбнай інфармацыі паскараецца. Але ня ўсе Proxy, якія даступныя ў Сеціве сёння працуюць такім чынам, бо з цягам часу змяніўся і сам Інтэрнэт. Амаль кожны карыстальнік хоць раз у жыцці сутыкаўся з сітуацыяй, калі нейкая замежная старонка не адчынялася таму, што доступ да яе быў абмежаваны толькі для інтэрнаўтаў з той ці іншай часткі свету ці нават гораду. Напрыклад, онлайн-трансляцыі цікавых футбольных матчаў Лігі Чэмпіёнаў ці інфармацыйныя рэсурсы некаторых універсітэцкіх бібліятэк у ЗША. Тымчасам доступ да іх ўвесь час для нас магчымы – дастаткова толькі злучацца з імі праз Proxy сэрвер, які знаходзіцца менавіта ў гэтай краіне ці горадзе. Каб знайсці такі сэрвер, прасцей за ўсё ўвесці адпаведны запыт у Гугл. Эксперыментуйце – гэта дадае смаку жыцця. 2. Кліент-сэрверАмаль уся інфармацыя ў Інтэрнэце абапіраецца на мадэль адносінаў, якая называецца кліент-сэрвер. Кліент перасылае запыт пра дадзеныя, якіх ён патрабуе. А сэрвер адказвае – перасылае гэтыя запатрабаваныя дадзеныя – альбо інфармацыю з тлумачэннем, чаму яны недаступныя. Каб сэрвер зразумеў кліента і ведаў, як яму адказваць, кліент разам з запытам перасылае некаторыя дадатковыя звесткі пра сябе. Галоўныя гэта – назва і версія аператыўнай сістэмы, канфігурацыя інтэрнэт-прагляднай праграмы, яе назва, версія, наладкі і гэтак далей. Дакладней, гэта выглядае так – вось што твой кампутар перадае разам з любым запытам інфармацыі:
- назву і версію праграмы для прагляду інтэрнэту, - канфігурацыю гэтай праграмы (колькасць пікселаў экрану кампутара, магчымасць абслугоўваць java/javascript і гэтак далей), - адрас IP кліента, - іншую інфармацыю. Галоўным са ўсяго гэтага з"яўляецца наш адрас IP. 3. Раздзел для не цалкам чайнікаў, альбо пераменныя асяроддзя.Жартаўлівы disclaimer: Усяго, што напісана адсюль да лічбы 4 з кропкаю, пачаткоўцы могуць смела не чытаць, і гэта ніколькі ня зменшыць карысці ад матэрыялу – проста ня ўся інфармацыя аднолькава карысная для ўсіх, а месца ў галаве, вядома, трэба шанаваць. Інфармацыя, якую кліент дасылае сэрверу, даступная для сэрвера ў постаці пераменных асяроддзя. Кожная адзінка інфармацыі з"яўляецца значэннем дадзенай пераменнай. У выпадку калі тая ці іншая адзінка кліентам не перасылаецца, гэтая пераменная застаецца пустою (яе значэнне ігнаруецца). Асноўныя пераменныя асяроддзя гэта: REMOTE_ADDR – адрас IP кліента. HTTP_VIA – калі гэтая пераменная не пустая, тады выкарыстоўваецца Proxy. Яе значэнне – гэта адрас сэрвера Proxy. Яна дадаецца Proxy, калі ты ім карыстаешся. HTTP_X_FORWARDED_FOR – Калі яна не пустая, тады выкарыстоўваецца Proxy. Яе значэнне – гэта сапраўдны адрас кліента. Зразумела, яна таксама дадаецца сэрверам Proxy, калі ты ім карыстаешся. HTTP_ACCEPT_LANGUAGE – Якая мова выкарыстоўваецца ў праграме для прагляду Інтэрнэту. HTTP_USER_AGENT – інакш называецца „агентам карыстальніка”. Яна акрэслівае версію праграмнага забеспячэння (аператыўнай сістэмы, назвы і версіі інтэрнэт-праглядніка). HTTP_HOST – назва сэрвера. 4. Віды сэрвераў ProxyСэрверы Proxy дзеляцца на віды ў залежнасці ад таго, як яны хаваюць зменныя асяроддзя. Празрыстыя Proxy (Transparent Proxies) – не хаваюць твайго IP адрасу. Ананімныя Proxy (Anonimous Proxies) – хаваюць твой адрас IP стандартным спосабам. Аднак дасведчаны карыстальнік усё ж можа даведацца яго – таму такія сэрверы не даюць поўнай ананімнасці і ў нашым выпадку не рэкамендуюцца да выкарыстання. Яны дзеляцца на два падвіды - (Simple Anonymous Proxies). Гэта Proxy, якія падмяняюць твой IP сваім уласным, але не хаваюць факту, што Proxy ужываецца. Другі іх падвід Distorting Proxies – таксама не хавае факту, што Proxy ужываецца, але твой адрас IP замяняецца на іншы – фіктыўны, выбраны адвольна Proxy сэрверам. Proxy высокай ананімнасці (High Anonymity Proxy альбо Elite Proxy) – хаваюць і твой адрас IP і сам факт, што Proxy ўжываецца. Толькі такімі Proxy і варта карыстацца. Шукаць іх можна праз Гугл – дастаткова напісаць High Anonymity Proxy, націснуць увод і выбраць той варыянт, які вам падабаецца. Вось тут – вялічэзны спіс менавіта такіх Elite Proxy - http://www.proxy4free.com/page1.html Трэба яшчэ памятаць, што толькі для нас Proxy – пасля прыняцця дэкрэту аб інтэрнэце – пытанне быць альбо не быць свабодзе слова. У нармальных краінах гэта такі ж від сеціўнага бізнэсу, як і ўсе іншыя. Таму рыхтуйцеся да таго, што за карыстанне паслугамі сэрвера Proxy трэба будзе прагледзець часам нейкую колькасць абсалютна непатрэбнай вам рэкламы. Калі недзе гэтай рэкламы будзе занадта – проста змяніце сэрвер на іншы. Гэта таксама ж проста, як змяніць прэзідэнта. Не падабаецца гэты – выбірайце іншага. Падзяліцца навіной:
Міхаліна; charter97.org; Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не выключана, што 19 снежня доступ да незалежных крыніц інфармацыі ў Інтэрнэце будзе заблакаваны.
|
|