У лютым пройдзе чэмпіянат святароў Еўропы па футболе. 21.by

У лютым пройдзе чэмпіянат святароў Еўропы па футболе

20.12.2010 02:57 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зборная каманда польскіх святароў па футболе ў супрацоўніцтве з Епіскапатам Польшчы і Камітэтам чэмпіянату святароў арганізуе чарговы, V Чэмпіянат святароў Еўропы. Спаборніцтва па футболе адбудзецца ў польскіх Кельцах з 21 па 25 лютага 2011 г.

Да ўдзелу запрашаюцца групы да 15 чалавек (з якіх 12 — гульцы). Падаць інфармацыю аб удзеле неабходна да 31 снежня 2010 г. на паштовую скрыню losky@wp.plГэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript. Неабходна таксама паінфармаваць арганізатараў, якім транспартам група плануе дабірацца — аўтобусам ці самалётам (да Варшавы ці Кракава).

Падрабязная інфармацыя будзе даслана жадаючым пасля таго, як групы паведамяць аб жаданні ўдзельнічаць у чэмпіянаце.

Падзяліцца навіной: 
catholic.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зборная каманда польскіх святароў па футболе ў супрацоўніцтве з Епіскапатам Польшчы і Камітэтам чэмпіянату святароў арганізуе чарговы, V Чэмпіянат...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика