«Wiener Zeitung» назвала аўстрыйскага назіральніка «ганьбай для краіны»
22.12.2010 11:54
—
Разное
|
Як піша венскае выданьне «Wiener Zeitung», на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, А ўстрыю ў якасьці назіральніка прадстаўляў былы Чым скончыліся выбары і што было пасьля іх — вядома: дзейны прэзыдэнт Лукашэнка атрымаў каля 80% галасоў, увечары былі жорстка зьбітыя тыя, хто з гэтым не пагадзіўся, шмат каго кінулі за краты, 600 чалавек чакаюць суду. ЗША адмовіліся прызнаваць беларускія выбары. Аўстрыйскі ж назіральнік назваў іх «вялікім сьвятам» з гледзішча правоў чалавека і ацаніў як «вялікі крок наперад» . Сваю ацэнку Губэрт Горбач даў перад камэрай беларускага тэлебачаньня. Для Аўстрыі падобныя выказваньні — ганьба. Бо і для аўстрыйцаў, і паўсюль ён застаецца былым Высокапастаўленыя палітыкі павінны вельмі насьцярожана ставіцца да падобных рэчаў. У свой час шмат хто з эўрапейцаў асудзіў «дружбу» былога нямецкага канцлера Шродэра з Пуціным і ягоны ўдзел у расейскім газавым праекце. Учынак Горбача нічым ня лепшы. Калі вядомыя палітыкі даходзяць да прызнаньня рэжымаў, якія ўціскаюць правы чалавека, гэта выглядае вельмі падазрона, лічыць аўстрыйскае выданьне. Грамадзяне пачынаюць думаць, што палітыкі ня маюць прынцыпаў, а толькі мэркантыльную зацікаўленасьць. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як піша венскае выданьне «Wiener Zeitung», на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, А ўстрыю ў якасьці назіральніка прадстаўляў былы віцэ-канцлер Губэрт...
|
|