Услед за кандыдатамі перад уладамі каюцца блогеры. 21.by

Услед за кандыдатамі перад уладамі каюцца блогеры

23.12.2010 16:27 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прызнанні шэрагу кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іх давераных асоб у «арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня», нарабілі шуму. Інтэрнаўты адказалі на гэта ўласнымі пакаяльнымі лістамі. Што праўда, у сатырычнай форме.

Прызнанні шэрагу кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іх давераных асоб у «арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня», нарабілі шуму. Інтэрнаўты адказалі на гэта ўласнымі пакаяльнымі лістамі. Што праўда, у сатырычнай форме. Блогер l_u_f_t, напрыклад, напісаў «заяву» ў КДБ, Міністэрства інфармацыі і Белтэлерадыёкампанію. У заяве гаворыцца, што ўвечары 19 сакавіка, «знаходзячыся ў стане афекту, пад уздзеяннем спіртных напояў, а таксама будучы разгарачаным чуткамі аб супрацьпраўных дзеяннях так званай «апазіцыі» на плошчах г. Мінска, здзейсніў некалькі спробаў доступу ў інтэрнэт з мэтай атрымання інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». Заяўнік прызнае што абцяжарыў сваю віну тым, што трапляў на заблакаваныя РУП «Белтэлекам» рэсурсы ў абыход блакады. Прасвятленне і адчуванне «глыбіні свайго маральнага падзення» наступіла на раніцу, пасля прагляду рэпартажу на БТ пра «бясчынствы, што рабіліся на плошчы». У выніку, блогер просіць прабачэння «як у афіцыйных асобаў Рэспублікі Беларусь, так і ў маіх калегаў, інтэрнэт-карыстальнікаў, за такія свае блізарукія паводзіны». Ён таксама спадзяецца, што яго дзеянням «будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка з боку кампетэнтных органаў Рэспублікі Беларусь з улікам дадзенага мной чыстасардэчнае раскаяння, а таксама праведзены комплекс аператыўна-следчых мерапрыемстваў у дачыненні да азначаных інтэрнэт-рэсурсаў».

Блогер «прызнаецца», што ўсе мы «паліваем брудам радзіму і любімую ўладу, даверыліся як дзеці нейкім купленым Еўропай рэсурсам». Ён выказвае думку, што падтрымка Лукашэнкі складае нават не 80%, а ўсе 100. Што апазіцыйныя кандыдаты таксама за Лукашэнку, але пайшлі «супраць сваіх перакананняў». А праз гэта ў іх стрэс. «Вось улады ім і арганізавалі лячэнне ў лепшых санаторыях краіны. З усімі магчымымі працэдурамі. А грамадзяне, што «выйшлі падтрымаць Лукашэнку», масава атрымалі траўмы ў выніку галалёду. «Траўмы цяжкія, таму пацярпелым патрэбны поўны спакой дзён на 10 мінімум».

Падзяліцца навіной: 
СП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика