Літоўскія інтэлектуалы: Грыбаўскайце, зрабіце ўсё, каб вызваліць палітвязняў
28.12.2010 00:00
—
Разное
|
Літоўскі філёзаф, дэпутат Эўрапарлямэнту Леанідас Донскіс разам з чатырма дзясяткамі прадстаўнікоў акадэмічнага сьвету Літвы зьвярнуўся з адкрытым лістом да прэзыдэнта Далі Грыбаўскайце, заклікаючы яе ўжыць усе захады для вызваленьня Аляксандра Фядуты ды іншых вязьняў менскага рэжыму. «Дзеля таго, што Аляксандар Фядута — часты і жаданы госьць на арганізоўваных у Літве навуковых канфэрэнцыях, лектар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, які працуе ў Літве, чалавек, які пасьлядоўна падтрымлівае дэмакратычныя працэсы, што адбываюцца ў Літве, мы выказваем занепакоенасьць яго лёсам, тым больш што А.Фядута мае слабое здароўе. Мы безумоўна занепакоеныя лёсам і іншых затрыманых, аднак за А.Фядуту перажываем асабліва, бо будучы хворым чалавекам, гэты навуковец можа ня вытрымаць цяжару арышту», — гаворыцца ў лісьце. Пад адкрытым лістом падпісаліся вядомыя ў Літве навукоўцы, унівэрсытэцкія выкладчыкі, літаратары. У аўторак 28 сьнежня ў 17.00 ў галерэі Мастакоў старога гораду (Senamiesčio menininkų galerija, Totorių, 22) у Вільні літоўскія паэты і перакладчыкі ладзяць чытаньні салідарнасьці зь беларускімі літаратарамі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літоўскі філёзаф, дэпутат Эўрапарлямэнту Леанідас Донскіс разам з чатырма дзясяткамі прадстаўнікоў акадэмічнага сьвету Літвы зьвярнуўся з адкрытым лістом...
|
|