Самае старажытнае беларускае шоу
07.01.2011 00:00
—
Разное
|
Калядная ноч, па ўяўленнях нашых далёкіх продкаў, «адкрывала нябёсы» і тым самым давала людзям магчымасць далучыцца да незвычайнага каналу лёсавызначальнай інфармацыі. Відавочна, што больш за ўсё пытанні лёсу цікавілі моладзь перадшлюбнага ўзросту — дзяўчат і хлопцаў, якія марылі стварыць сваю сям’ю. У большай ступені прыадчыніць таямніцы заўтрашняга дня імкнуліся дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту. Ім трэба было рыхтавацца да пераходу ў іншую, чужую, сям’ю, таму, вядома ж, карцела даведацца, адкуль, з якога боку будзе хлопец, чыйго роду, як да яго ставіцца радзіна і аднавяскоўцы, якім характарам надзяліў яго Бог, да чаго ён здатны і якім гаспадаром стане з цягам часу. Прывядзём некалькі прыкладаў калядных варожбаў, якімі ў свой час карысталіся дзяўчаты.Дзяўчына брала кавалачак куцці (а дакладней, яе трэба было ўзяць неўпрыкмет, каб ніхто не бачыў) і перад тым, як легчы спаць, клала пад падушку. Затым пад ложак ставіла міску з вадой, цераз якую клала лучыну. Дзяўчына лажылася спаць і пра сябе прамаўляла наступныя словы: — Хто мяне па кладачцы правядзе, той мяне замуж возьме. Пры гэтым ні падчас выканання варажбы, ні пасля (аж да самай раніцы) нельга было ні з кім гаварыць. У калядную ноч дзяўчаты бралі тыя стужкі, што ў косах насілі, прывязвалі на вішню (толькі на вішню, а не Такім чынам, у святочную ноч усе разам і кожны паасобку думалі пра сваё. Успамінаў пра гэту ноч хапала аж да самай Масленіцы. Не раз і не два ўзгадвалі пра гэтую ноч у перыяд мясаедных вяселляў, калі і варажба, і сон аказваліся прарочымі. Падзяліцца навіной:
Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Звязда. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калядная варажба.
|
|