Пасол Арэнс назваў дзве памылкі беларускай апазіцыі. 21.by

Пасол Арэнс назваў дзве памылкі беларускай апазіцыі

14.01.2011 00:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас выступу ў Еўрапарламенце старшыня доўгатэрміновай назіральніцкай місіі АБСЕ акрэсліў асаблівасці выбарчай кампаніі ў Беларусі.

У сваім выступе ў Еўрапарламенце на слуханнях па Беларусі старшыня доўгатэрміновай назіральніцкай місіі АБСЕ Герт Арэнс каротка акрэсліў асаблівасці выбарчай кампаніі. Па яго словах, галоўныя праблемы застаюцца ранейшымі: кансерватыўнасць палітычнай сістэмы, працэс падліку галасоў і датэрміновае галасаванне.

Герт Арэнс: «Я сустрэўся з усімі 9 альтэрнатыўнымі кандыдатамі, і ўсе яны выказалі недавер да беларускага выбарчага працэсу… Старшыня Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей казаў, што ад АБСЕ чакаюць больш станоўчай ацэнкі выбараў, чым раней, бо адбыліся пэўныя змены ў выбарчым заканадаўстве».

Але галоўнае не сам факт пэўных зменаў, а іх вынікі на практыцы, адзначыў Герт Арэнс. У сувязі з гэтым ён пераказаў анекдот ад Мікалая Статкевіча, аднаго з кандыдатаў, які зараз знаходзіцца ў ізалятары КДБ.

Герт Арэнс: «Фізічныя практыкаванні ў вайсковай частцы. Падцягванне на турніку. Вайсковец з добрай выправай прыгожа падыходзіць да турніка. Скочыць, спрабуе падцягнуцца, і не можа ніводнага разу. Саскочыў з турніка. І зыходзіць так эфектна, прыгожа. Адзнака: падыход да турніка: выдатна, 5 балаў. Падцягванне: кепска, 2 балы. Адыход ад турніка: выдатна, 5 балаў. Агульны вынік: 4 балы!»

Падзяліўся Герт Арэнс і сваімі назіраннямі за выбарамі:

«Выбарчы працэс звязваюць з дзяржавай. Яе ўвасабленне — дзейны прэзідэнт. А ён атаясамліваецца з народам. Вось гэта было пасланнем Нацыянальнага сходу, праведзенага напярэдадні выбараў. І пастаяннае пасланне афіцыйных СМІ».

Герт Арэнс адзначыў, што апазіцыі даводзіцца працаваць у цяжкіх умовах. Але пры гэтым назваў і дзве галоўныя памылкі беларускай апазіцыі.

Герт Арэнс: «Першая памылка — раз’яднанасць. Дзевяць адносна малавядомых кандыдатаў — гэта не самы аптымальны варыянт. Другая праблема — недахоп прафесіяналізму ў выбарчай кампаніі. Галоўная задача мусіла быць не пераказваць тое, што частцы выбарцаў і так вядома, але змагацца за тых, хто аддае свае галасы за дзейнага кіраўніка…»
Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика