Сем навукоўцаў і драфа-красуня. 21.by

Сем навукоўцаў і драфа-красуня

11.03.2011 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З наступленнем вясны ў далёкія падарожжы адпраўляюцца не толькі пералётныя птушкі. Арнітолагі — таксама.
Свае назіранні арнітолагі вядуць і вечаровай паройУ Беларусі нямала добрых знаўцаў птушак, а прафесійныя якасці беларускіх арнітолагаў высока цэняцца пры выкананні буйных міжнародных праектаў. Адзін з іх цяпер рэалізуецца ў Сярэдняй Азіі. І, магчыма, калі пішуцца гэтыя радкі, вучоны Валерый Дамброўскі і ягоныя калегі шукаюць прыгожую птушку: драфу-красуню.
Чаму сёння ў свеце вялікая ўвага да драфы-красуні? Яна — адна з самых рэдкіх і малавывучаных птушак сямейства драфіных. Насяляе паўпустыні Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. А цяпер, калі месцы яе традыцыйных гнездаванняў заняты пад сельгасвытворчасць, да таго ж кладкі яек часта разбураюць драпежнікі, не дрэмлюць браканьеры і ў дадатак да “шляхетнага” сакалінага палявання на драфу яе знішчаюць і звычайнай паляўнічай зброяй, — выжываць птушцы вельмі цяжка. Від ужо на мяжы знікнення, драфа-красуня занесеная ў Чырвоную кнігу. Як палічылі эксперты, штучная гадоўля птушак — адзіны спосаб адрадзіць папуляцыю ў дзікай прыродзе. Для гэтага па ініцыятыве Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў вылучаны велізарныя сродкі, у праекце прадугледжана арганізацыя спецпітомнікаў па гадоўлі птушанят. А ў якасці экспертаў прыцягнуты міжнародныя арганізацыі і спецыялісты, у тым ліку і з Беларусі.
“Хоць драфа-красуня і не беларускі аб’ект арнітафаўны, ды наш досвед палявых даследаванняў вельмі карысны ў выкананні праекта, — расказаў перад ад’ездам Валерый Дамброўскі, кандыдат біялагічных наук, загадчык лабараторыі арніталогіі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах. — Прафесійныя якасці нашых арнітолагаў высока цэняцца. І калі спачатку ў экспедыцыях з беларускага боку было 4 арнітолагі, то цяпер едзе 7”.
Даследчыкі вывучаюць, дзе і як жыве, гняздуецца, як харчуецца драфа-красуня. У ліку вызначаных патрабаванняў да ўдзельнікаў экспедыцыі — веданне замежных моў, кіраванне аўтамабілямі-ўседарожнікамі, навыкі карыстання GPS-навігатарамі, картамі, досвед выжывання ў дзікай прыродзе. “Мы едзем у пустыню, да цывілізацыі адтуль далёка, — казаў Валерый, — і кожны, патрапіўшы ў нестанадартную сітуацыю, павінен быць да таго гатовым. Рэдка хто з арнітолагаў-замежнікаў ездзіць цяпер у поле з палаткай, кацялком ды заплечнікам, а для нас гэта — звычайная справа. Мы можам цалкам аўтаномна жыць тыдзень-два, праводзіць назіранні — і пры тым не пакутаваць ад дыскамфорту”. У цане і працавітасць, адказнасць, трывучасць беларусаў.
Дарэчы, гэты міжнародны праект — не першы для беларускіх вучоных-арнітолагаў. Два гады таму па запрашэнні Расійскай акадэміі навук дырэктар і заснавальнік Тураўскай станцыі кальцавання птушак Павел Пінчук быў у якасці эксперта на Чукотцы, калі там шукалі вельмі рэдкі від куліка-лапатуна. Летась ён удзельнічаў у міжнароднай экспедыцыі па вывучэнні мігруючых птушак на сістэме азёр у стэпах Калмыкіі. Цяпер, як лічыць Валерый Дамброўскі, у лабараторыі арніталогіі працуе калектыў прафесіяналаў вельмі высокага ўзроўню. Іх веды, уменні запатрабаваны ў розных месцах свету.

Іна Ганчаровіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З наступленнем вясны ў далёкія падарожжы адпраўляюцца не толькі пералётныя птушкі. Арнітолагі — таксама.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика