Янаў дзень і ноч на Івана Купалу
30.05.2012
—
Разное
|
Паводле апошняга перапісу, на Беларусі пражывае 1549 грамадзян латышскай нацыянальнасці. На працягу сваёй гісторыі продкі латышоў неаднойчы перасяляліся на беларускія землі. Часцей за ўсё гэта было звязана з войнамі або эканамічнымі прычынамі. На Віцебшчыне латышы будавалі вялікія пасёлкі, на Магілёўшчыне і Гомельшчыне — вёскі. І цяпер у гэтых рэгіёнах можна сустрэць такія прозвішчы латышскага паходжання, як Піке, Лучэ, Брыга... Найбольш маштабнае аб’яднанне латышоў у Беларусі сёння — гэта Саюз латышоў Віцебскай вобласці “Даўгава”. Як сімвал перапляцення дзвюх культур, латышскай і беларускай, яго ўдзельнікі абралі auseklis — традыцыйныя элементы латышскага і беларускага арнаментаў, што адлюстроўваюць даўнія сувязі двух народаў. Еднасць культур пацвярджае не толькі “аўсекліс”. Як расказвае старшыня Саюза латышоў Беларусі Сандра Новікава, вельмі падобныя традыцыйныя святы і нацыянальныя кухні. Так, напрыклад, латышы Беларусі адзначаюць Ziemassvetki, які вельмі нагадвае беларускія Каляды. Вялікдзень па-латышску — Lieldienas. Адно з самых старажытных свят латышоў Meteni, альбо Масленіца. А вось самым рамантычным святам нашчадкі нашых паўночных суседзяў называюць Ligo — Янаў дзень, вельмі падобны па некаторых сваіх атрыбутах да Купальскага свята беларусаў. Толькі Янаў дзень адзначаецца ў час летняга сонцастаяння — з 23 на 24 чэрвеня. На гэта свята як сімвал перамогі сонца распальваюцца вогнішчы. А ўсім, хто завітаў на свята, прапануецца, загадаўшы жаданне, пераскочыць праз касцёр. Калі ўдасца гэта зрабіць, значыць, жаданне абавязкова споўніцца. “Латышы і беларусы сходныя таксама і ў сваіх густавых перавагах, — адзначае Сандра Новікава. — Ведаю, што беларусы таксама вельмі любяць сыр з кменам. І беларусы, і латышы могуць пахваліцца захаванымі да сёння старажытнымі рэцэптамі смачнага хлеба. Беларускі хлеб, як і латышскі, з’яўляецца адным з самых папулярных прадуктовых сувеніраў”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошняга перапісу, на Беларусі пражывае 1549 грамадзян латышскай нацыянальнасці. |
|