Мы — “Беларусы”
30.05.2012
—
Разное
|
Хлопцы з гэтага арт-гурта так спяваюць беларускія песні, што яны не саступаюць італьянскім і французскім шлягерам. Праніклася творчасцю гурта, выпадкова трапіўшы на канцэрт, які не так даўно ладзілі ў маіх родных Карэлічах. У зале гарадскога Дома культуры было шмат пустых месцаў. Аднак артыстаў гэта не расчаравала. Амаль дзве гадзіны шэсць маладых хлопцаў паказвалі на сцэне ўзоры акадэмічнага вакальнага майстэрства. І ўжо напрыканцы бурныя авацыі залы не адпускалі іх са сцэны. У тыя хвіліны падумалася: чаму канцэрт адбыўся ў паўпустой зале? Культурны ўзровень гледача спыніўся дзесьці на ўзроўні нізкапробнай папсы? Той, хто пасля кожнай песні, выкананай пад фанаграму, крычыць “ручкі, падняць ручкі”, “устаем, танцуем”, напэўна, не здагадваецца, што можна крануць струны душы не пустымі заклікамі, а высокага класа канцэртнай праграмай, непараўнальным выканаўчым майстэрствам, дасканалай гармоніяй. Менавіта іх дэманструе арт-гурт “Беларусы”. Сакрэт адмысловага гучання гурта, як прызнаецца яго заснавальнік і мастацкі кіраўнік Валерый ШМАТ, у высокай музычнай культуры і адукацыі салістаў, а яшчэ ў нацыянальным каларыце. Пра гэта ён сам расказаў карэспандэнту “НГ” у адной з мінскіх летніх кавярняў.
— У 2004 годзе, калі я скончыў кансерваторыю, мяне размеркавалі ў канцэртны хор Федэрацыі прафсаюзаў. Адразу вырашыў — для таго каб зарабляць, калектыў павінен быць невялікім. Не мог як кіраўнік дазволіць, каб мае артысты з мэтай палепшыць сваё матэрыяльнае становішча яшчэ дзе-небудзь працавалі. У нас ёсць канцэрты, якія заказваюць і на радзіме, і за мяжой сёння, а выступіць патрэбна заўтра. Так што саліст майго гурта не павінен быць яшчэ дзе-небудзь заняты.
— Ёсць пэўныя рамкі. Напачатку нам казалі, калі возьмеце назву “Беларусы”, значыць, патрэбна будзе выступаць у нацыянальных касцюмах, лапцях. Аднак мы вырашылі парушыць гэты стэрэатып. Нельга атаясамліваць сябе толькі з сялянскай паэзіяй. Наша задача — злучыць беларускую мову з сусветнымі шэдэўрамі. Зараз мы рыхтуем новы сольны альбом пад назвай “Мільярды зор”.
— Мне вельмі падабаецца песня Ігара Лучанка на словы Паўлюка Труса “Падаюць сняжынкі”, якую мы запісалі ў стылі музыкі Шапэна. Маэстра Лучанок напісаў яе даўно. Некаторы час гэты твор выконвалі “Песняры”. Памятаеце, “Падаюць сняжынкi — дыяменты-росы, / Падаюць бялюткi за маiм акном... / Расчасалi вiшнi шоўкавыя косы /
— Так, у нашай сям’і спявалі дзядулі, бабулі, матулі... З дзесяці гадоў граў на фартэпіяна, акардыёне і аргане. З творамі старажытнага музычнага мастацтва пазнаёміўся ў храме. Сыграла ролю яшчэ і тое, што нарадзіўся ў гістарычных мясцінах, паміж Навагрудкам, Стоўбцамі і Івянцом, у вёсцы Налібокі. Бабуля вадзіла мяне ў касцёл, дзе на імшы кожны раз гралі сотні труб аргана. Потым вучыўся ў музычнай школе. Ездзіў туды на веласіпедзе за дванаццаць кіламетраў. І мае старанні аказаліся недарэмнымі. Калі прыехаў вучыцца ў сталіцу, іграў у кафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі, а потым пяць гадоў у Чырвоным касцёле Святых Сымона і Алены.
— Так. У арт-гурце спяваюць шэсць салістаў: тры тэнары, два барытоны і глыбокі бяздонны бас Ігара Рацівых. Усе спевакі маюць акадэмічную музычную адукацыю, што дазваляе ім выконваць творы любога жанру.
— Сусвет шматаблічны, яго нельга звужаць да рамак стылю, жанру, эпохі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлопцы з гэтага арт-гурта так спяваюць беларускія песні, што яны не саступаюць італьянскім і французскім шлягерам. |
|