Нікога не забыць
30.06.2012
—
Разное
|
Падзеі мінулай вайны здаюцца не такімі далёкімі, калі навучыцца бачыць сэрцам У рэдакцыю патэлефанаваў чытач, ужо сталага веку чалавек. “Не разумею тых, хто працягвае шукаць загінуўшых ці прапаўшых без звестак у час мінулай вайны. Не варта чапаць мёртвых. Няхай усё застаецца, як ёсць”, — сказаў Іван Фёдаравіч з Віцебска. Па праўдзе кажучы, мы былі здзіўлены гэткім меркаваннем, бо такія словы часам даводзіцца чуць ад людзей маладых, зусім далёкіх ад тых трагічных падзей. А, можа, і праўда, не вярэдзіць памяць?.. Не, спыняцца не трэба, лічыць наша наступная гераіня. Больш за 30 гадоў лёс Алены Трафімаўны Стралкоўскай звязаны з вёскай Студзёнка Барысаўскага раёна. На Барысаўшчыне шмат брацкіх магіл воінаў, партызан і спаленых фашыстамі мірных грамадзян. Чорнае крыло вайны закранула і сям’ю Алены Трафімаўны. Зразумела, што жанчына хоча даведацца пра мінулую вайну як мага больш і падзяліцца звесткамі з іншымі. “Нямала подзвігаў, вядомых і невядомых герояў мы адкрывалі падчас экскурсій па нашым краі для людзей з розных куткоў Савецкага Саюза, — кажа Алена Трафімаўна. Яна была ў той час экскурсаводам і добра гэта памятае. Ля вёскі Студзёнка ёсць брацкая магіла, і жанчына ніколі не мінае яе. Падыдзе, яшчэ раз перачытае прозвішчы, пакладзе кветкі. — На дзвюх плітах змешчаны прозвішчы і воінскія званні байцоў першай Маскоўска-Мінскай пралетарскай дывізіі, якія загінулі пры абароне і вызваленні нашага раёна ад фашысцкіх захопнікаў. У 1941 годзе камандзірам гэтай дывізіі быў Якаў Рыгоравіч Крэйзер, у 1944-м — Павел Фёдаравіч Тоўсцікаў, наш зямляк, Герой Савецкага Саюза, дывізія на той час ужо была гвардзейскай”, — распавядае жанчына. І дадае: — “Можа, хто шукае роднага чалавека, нічога не ведае пра яго ваенны лёс. А падказка вось яна, зусім побач”. Гвардыі радавы Аруцюнаў, яфрэйтар Антоненка, лейтэнант Андросаў, радавы Антропаў, радавы Бабіч, радавыя Васільеў і Варанькоў, капітан Варашылаў, радавы Варонін, старшы лейтэнант Гетманенка, сяржант Гладчанка, старшы сяржант Герасімаў, радавы Гусакоў, лейтэнант Давідаў, радавыя Ейкін, Жыраўнікаў, Зілеў, Ісакаў, Іваноў, яфрэйтар Кажэўнікаў, сяржант Іонаў, старшы сяржант Каньякоў, сяржант Краўчанка, старшы лейтэнант Красілёнак, лейтэнант Казюбенка, радавыя Калнабаеў, Кароўкін, Лагуноў, капітан Клікін, сяржант Лазараў, радавы Лепнік, яфрэйтар Акнілаў, радавыя Мамецкі і Макавей. Капітан Мальхавец, чырвонаармеец Нікалаеў, лейтэнант Насценаў, яфрэйтар Парацінаў, капітан Арлоў, радавы Післюкоў, радавы Лапчык, сяржант Повараў, малодшы сяржант Пранозаў, радавы Пузік, радавы Піліпчанка, старшы сяржант Рудэнка, радавы Радзінаў, старшына Майсееў, радавы Луша, радавы Сесяпкоў, радавы Сальноў, гвардыі сяржант Тараканаў, радавы Цярэшын, радавы Фядотаў, сяржант Чарапанаў, гвардыі сяржант Шашын, старшы лейтэнант Шпрэк, радавы Пракаповіч, старшы лейтэнант Рэзнік, малодшы лейтэнант Раманаў, радавы Мінабаеў, малодшы лейтэнант Сухарукаў, сяржант Салдатаў, лейтэнант Сцяпанаў, радавы Самадур, радавы Умараў, чырвонаармеец Чарных, радавы Шаўцоў, сяржант Шашцоў, старшы сяржант Шыжлоў, старшы сяржант Ятцалеў. Алена Трафімаўна Стралкоўская спадзяецца, што гэта інфармацыя пра брацкую магілу ля вёскі Студзёнка Барысаўскага раёна дапаможа каму-небудзь даведацца пра сваіх родных або знаёмых. Калі больш будзе такіх нераўнадушных людзей, то мы зможам прачытаць нямала пакуль што яшчэ невядомых старонак мінулай вайны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзеі мінулай вайны здаюцца не такімі далёкімі, калі навучыцца бачыць сэрцам
|
|