Памяць пра першае каханне назаўсёды застаецца ў сэрцы. 21.by

Памяць пра першае каханне назаўсёды застаецца ў сэрцы

30.06.2012 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за 50 гадоў мінула з часу той незабыўнай сустрэчы, але жыхарка горада Кобрына Надзея Пятроўна Новік (у дзявоцтве Грыцук) не страчвае надзею штосьці даведацца пра сябра маладосці. Бачыла яна Юрыя Ганчарова на танцах. Здавалася б, мімалётнае знаёмства, але на працягу доўгага часу яно не выходзіць з галавы. Як склаўся лёс Юрыя Ганчарова? Калі хто можа паведаміць нашай чытачцы, зрабіце гэта, калі ласка.

Інфармацыю пра свайго сябра маладосці щукае і Яўгенія Мікалаеўна Румянцава (дзявочае прозвішча Бірына) з Жодзіна. У 1956 годзе яна ў горадзе Носаўка Чарнігаўскай вобласці працавала медыцынскай сястрой у дзіцячым садку. Пазнаёмілася тады з мілым хлопцам Уладзімірам Самарам, 1937 года нараджэння. Але была аформлена ў рады Савецкай Арміі і паехала ў Германію. Маладыя людзі рассталіся. Прайшло больш за паўвека, а Яўгенія Мікалаеўна носіць у сваёй душы дарагі вобраз.

Ну вось, скажа хтосьці з маладых чытачоў, няма чаго ў старасці рабіць гэтым лю-дзям. Якая розніца, што адбылося з тым, з кім колісь мімалётна бачыўся?

Што ж, розныя пакаленні, розныя меркаванні. Але відавочна адно: сёння шмат зносін, а вось пачуццяў не стае. Раней жа было наадварот...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 50 гадоў мінула з часу той незабыўнай сустрэчы, але жыхарка горада Кобрына Надзея Пятроўна Новік (у дзявоцтве Грыцук) не страчвае надзею штосьці даведацца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика