“Глядзіце знізу ўверх на сосны, на воблакі. Не на людзей....”
23.08.2012
—
Разное
|
Чаму Пімен Панчанка — адзін з самых папулярных беларускіх паэтаў у сеціве? На ўсіх парталах беларускіх вершаў у інтэрнэце, а іх апошнім часам з’явілася нямала, Пімен Панчанка — адзін з самых папулярных аўтараў. Прычым яго не толькі чытаюць і выстаўляюць зорачкі-адзнакі яго вершам — яго актыўна каментуюць: “Людзі, вясна прыйшла! Адчула гэта і зразумела, прачытаўшы “Красавіцкую навальніцу”. Глянула ў акно — а там і праўда “прыйшлі паважна хмары — айсбергі падсонечных вышынь”! Лепш не скажаш! Здорава!”... “Дзядуля Пімен — класны паэт!”... “Прачытала. Падумала. Тое самае адчуваю!” Мяркуючы па гэтых водгуках, чытаюць класіка ў віртуальнай прасторы людзі ў большасці сваёй маладыя, якія нарадзіліся ўжо пасля смерці паэта. Чаму ж Панчанка так прыцягвае ўвагу, чаму яго творчасць актуальная і сёння? Адказ — у яго радках: ён піша аб простых рэчах, звычайных чалавечых ісцінах, якія кожны з нас ведае, але сказаць так прыгожа і вобразна не можа. Панчанка нібы чытае тое, што напісана ў тваёй душы, і ператварае гэта ў вершы. Ці ў празаічныя радкі дзённіка. Занадта патэтычна і ўзнёсла? А вы, як надарыцца вольная часінка, перачытайце Панчанку. Ці хоць невялікае каліва з усяго ім напісанага — зараз, у газеце. А пасля прыслухайцеся да сябе, сваіх думак і адчуванняў. А страціць годнасць — “Ёсць пах, які нам мілы і родны ад нараджэння і да смерці: матчыных рук, малочны пах валосікаў сястрычкі і малога браткі, пах напаленай печы, свежавымытай падлогі, печанага хлеба, смажаных дранікаў, скошанага сена, разагрэтага бору, распілованых дошак, суботняй лазні, складзеных у грудок яблык і груш, вянкоў цыбулі і часнаку, каўбас на гарышчы, смажанага кабана, новых алоўкаў, падручнікаў і чаравікаў, палыну, чабору, мяты, пчалінага мёду, свежаразваранай і печанай бульбы, квашанай капусты, расцёртага лістка таполі, першага снегу, абдадзенага дажджом пылу, агню з бярозавых і яловых дроў, новага кажуха, конскага поту, талага снегу і грыбоў, грыбоў, грыбоў у розным стане...” Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму Пімен Панчанка — адзін з самых папулярных беларускіх паэтаў у сеціве?
|
|