Гета ў Кямелішках 70 год таму нацысты знішчылі гета ў Кямелішках на беларуска-літоўскім памежжы. Шмуэль Керэн-Кроль застаўся тады жыць...
25.09.2012
—
Разное
|
Шмуэль Керэн-Кроль. 24 кастрычніка 1942 года больш за 500 яўрэяў з гета ў Кямелішках знішчылі насцысты. 10-гадовы Шмуэль цудам ацалеў. Сёння ён жыве ў Паўднёвай Афрыцы. “У гэтым гета не было ні ахоўнікаў, ні агароджы – але ўсё яўрэйскае насельніцтва было вымушана пасяліцца насупраць касцёла. Калі хто-небудзь аказваўся за межамі сцен гета, ён быў падвергнуты катаванням або яго забівалі гітлераўцы і іх мясцовыя паслужнікі”.Гэта словы з успамінаў Шмуэля Керэн-Кроля, які ў 1992 годзе прыехаў з Паўночнай Афрыкі, наведаў Кямелішкі і пры дапамозе мясцовых улад устанавіў на месцы расстрэлу нявінных жыхароў помнік. Сёлета спаўняецца 70 год з тых трагічных часоў у Кямелішках і каля дзесятка з тых часоў, калі быў устаноўлены тут госцем з Афрыкі помнік на месцы трагічнай смерці нашых землякоў. Людзі ішлі да агульнай магілы У кастрычніку 1942 года вяртаючыся з Пабрадзе (Падбродзе) ў Кямелішкі разам са сваёй маці, ён цудам застаўся жыць. Маці не дажыла некалькі дзён да вызвалення рэгіёна часткамі Савецкай арміі. Яе забілі ў ліпені 1944 года польскія бандыты. На шчасце, юнак выжыў тады, дзякуючы дабрыні мясцовых жыхароў. Яны вельмі часта падвяргалі рызыцы сваё жыццё, ратуючы чужога ім чалавека. Словы ўдзячнасці назаўсёды застануцца ў сэрцы гэтага чалавека. Цяжкі груз мінулага ніколі не забудзецца. Хвіліны, калі яго сёстры і браты, насільна гнаныя, ідуць да іх агульнай магілы ў маёнтак Малыя Свіранкі, што размешчаны недалёка ад Кямелішак, цяжка ўявіць. Уся віна іх была ў нацыянальнасці. Яўрэі нібыта перашкаджалі ўсталяванню “новага парадку” ў Еўропе. Так лічыў фюрэр. А што думалі літоўскія паліцаі, выконваючы гэтыя жудасныя і нечалавечыя загады? Увогуле, ці маглі яны выжыць тады без сваёй службы ў нямецкай арміі?.. Ці ведалі, што ў “Генеральным плане ”Ост” былі сфармуляваныя Гітлерам асноўныя мэты: распрацоўка плану масавага знішчэння і ператварэння ў рабоў народаў Усходняй Еўропы, уключаючы народы былога СССР. Доўгія гады гэты дакумент лічыўся згубленым, але ў 70-я гады мінулага стагоддзя ў Нацыянальнай бібліятэцы ЗША ў Вашынгтоне яго адшукалі. Генеральны план “Ост” прадугледжваў высяленне на працягу 30 год 31 мільёна чалавек з тэрыторыі Польшчы і заходняй часткі тэрыторыі былога Савецкага Саюза і засяленне гэтых земляў 10 мільёнамі немцаў-каланістаў. Задача – знішчыць Першымі каланістамі павінны былі быць “доблесныя” воіны Германіі, якія разграмілі Савецкі Саюз. Захопленыя імі землі былі б ім першай узнагародай. План прадугледжваў знішчэнне, высяленне, ператварэнне ў рабоў славянскіх народаў, ліквідацыя дзяржаўнасці і культуры. Гітлераўцы рыхтавалі моцную армію, вялі ўзмоцненую апрацоўку свайго насельніцтва. У яе аснове ляжала нянавісць да людзей “ніжэйшай расы”, уседазволенасць у адносінах да іх, гвалт. Па планах Гітлера, пасля плануемага паражэння СССР павінна было быць вынішчэнне славянскага насельніцтва ў вялізным маштабе. Эксперыментам для выканання гэтых планаў з’явілася знішчэнне яўрэяў і цыган. Керэн-Кроль не ведаў адказаў на пытанні аб гэтым ні тады, ні 50 год пазней, калі прыехаў упершыню на сваю радзіму пасля бадзянняў па дзіцячых дамах. Пасля вайны яму давялося апынуцца ў Паўднёвай Афрыцы, пасяліцца, злучыўшыся са сваякамі, якія выехалі туды яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя. Трэба было жыць... А тады, у студзені 1942 года, уся сям’я – бацька, маці і сямёра дзяцей, ратуючыся ад пагібелі, перабраліся з Пабрадзе (цяпер на тэрыторыі Літвы – рэд.) ў суседнія Кямелішкі. Жыллём служыла паўразбуранае драўлянае памяшканне. Палову жылой прасторы займала драўляная пабудова, якую выкарыстоўвалі ў якасці ложка. Нягледзячы, што печ увесь час палілі, у памяшканні было холадна, як і на двары. Старэйшай сястры тады было 13 год, а малодшаму толькі год. Маленькаму Шмуэлю на той момант было каля 10 год, і асноўным заняткам было здабываць дровы для печы пры дапамозе маленькай сякеры. Выходзіў хлопчык у бліжэйшыя гаспадаркі ў надзеі купіць хлеба або малака. Хадзіў ноччу, каб здабыць дроў з недабудаваных памяшканняў або платоў. Калі яго лавілі за гэтым заняткам, то заканчвалася ўсё пагрозамі і пагоняй. Але трэба было жыць… У пачатку лета 1942 года гаспадар селіць сваю сям’ю ў маленькім драўляным доме каля паліцэйскага ўчастка, паколькі яго назначаюць прадстаўніком жыхароў гета. На той час большасць маладых людзей былі сасланыя ў канцэнтрацыйныя лагеры або выйшлі ў лес да партызан. Стрыечная сястра Міра была адной з тых, хто далучыўся да братоў Гарбяровічаў, якія камандавалі партызанскім атрадам. Яны нарадзіліся ў Кямелішках. Іх сям’я, як і большасць, пакутавала ад голаду. Бацька, будучы ў сяброўскіх адносінах з сваімі польскімі суседзямі ў Пабрадзе, перад адыходам пакінуў ім на захаванне частку сваёй маёмасці. Разам з маткай хлопчык накіроўваецца ў рызыкоўнае падарожжа назад у Пабрадзе, каб вярнуць хоць што-небудзь з пакінутага. Небяспека была ў тым, што ўся яўрэйская абшчына ў Пабрадзе была расстраляная ўжо ў верасні 1941 года. Да таго ж, Кямелішкі на той час былі ў складзе Літвы, паліцыя была таксама літоўская і, вядома, вельмі варожа ставілася да яўрэяў. 20 кастрычніка 1942 года на шляху з Пабрадзе, спыніўшыся ў адным з дамоў, каб перадыхнуць, яны з маці пачулі жудасную навіну з Кямелішак: нацысты сагналі ўсю яўрэйскую абшчыну ў раён могілак і рыхтавалі ім расправу. Што думалі родныя, калі іх гналі да магілы? Мясцовым жыхарам у час расстрэлу катэгарычна забаранялася выходзіць з хат. Калі нехта імкнуўся парушыць забарону, у таго стралялі. Даўжыня магілы 20 метраў, шырыня – 4 метры, глыбіня – каля 3 метраў. Пры раскопцы на глыбіні 1 метра выяўлены трупы людзей, якія ляжаць ушчыльную адзін да аднаго па ўсёй даўжыні магілы. Усяго ў верхнім радзе знаходзіцца каля 50 трупаў мужчын, жанчын і дзяцей розных узростаў. Усе трупы верхняга рада ў большасці сваёй распрануты да ніжняй бялізны. Забойства людзей адбывалася выстраламі ў галаву разрыўнымі кулямі, аб гэтым сведчыць раздрабленне чэрапаў”. У мемарыяльным комплексе “Хатынь” у Сцяне памяці ёсць мемарыяльная пліта, пастаўленая ў памяць дзяцей, якія загінулі ў канцэнтрацыйным лагеры ў вёсцы Чырвоны Бераг на Гомельшчыне. Ахвярамі яго былі соткі дзяцей з Жлобінскага, Добрушскага, Рагачоўскага, Страшынскага раёнаў ва ўзросце ад 8 да 14 год. Прыкладна 1990 дзетак з гэтага канцлагера фашысты вывезлі ў Германію. Іх ператварылі ў пастаўшчыкоў крыві для нямецкіх салдат. Складана даведацца пра лёс тых немаўлят. Што можа быць добрага ў жыцці дзіцяці, калі яго забралі сілай ў роднай маці? Пасля таго, як людзям быў зачытаны ганебны ўказ аб тым, што ставіцца ім у віну, іх пастроілі ў калону па чатыры чалавекі і пад узмоцненым канвоем павялі да падрыхтаванай магілы. Пры гэтым усім фізічна моцным мужчынам звязалі рукі. Усяго ў калоне налічвалася ад 350 да 400 чалавек – мужчын і жанчын, старых і малых. Сённяшні касцёл Нараджэння Багародзіцы ў вёсцы Кямелішкі, які пабудаваны ў 1900 годзе, памятае падзеі тых часоў. Менавіта насупраць яго знаходзілася гета. Жыхары вёскі мала пра гэта думаюць у шэрагу сваіх праблем. У 2012 годзе Шмуэль Кроль зноў наведаў сваю Радзіму ў Пабрадзе. Вялікая чалавечая ўдзячнасць за выратаванае жыццё і пачуццё Радзімы… Якія мы з Вамі шчаслівыя людзі, што жывём цяпер!? Ён таксама шчаслівы!
Шмуэль Керэн-Кроль выдаў у 2004 годзе ў Кейп Таўне (Паўднёваафрыканская Рэспубліка) аўтабіяграфічную аповесць “Mulik the zulik”. У 2010 годзе яна выдадзеная ў Мінску ў перакладзе на беларускую мову (“Мулік жулік”. Мінск, І.П.Логвінаў, 2010). Пераклад зрабіла журналіст з Астраўца Ганна Чакур. У значнай частцы аповесць прысвечаная ваенным успамінам Шмуэля Керэна. Як пішацца ў анатацыі да выдання: “У гэтай аўтабіяграфічнай аповесці аўтар не толькі распавядае пра свой лёс – лёс габрэйскага хлопчыка сіраты, усю сям’ю якога закатавалі немцы і іхныя прыспешнікі, пра свае блуканні па пасляваенных дзіцячых дамах, па свеце, па ўласным жыцці – Шмуэль Керэн-Кроль спрабуе адшукаць хаця б кропельку сэнсу ў існаванні паміж людзьмі нянавісці, здрады, жадання забіваць”. Сваю кнігу Керэн Кроль прысвяціў свайму народу: “асабліва сотням тысяч маленькіх дзяцей, бязлітасна замардаваных Гітлерам, яго памагатымі і ўсялякага роду калабарацыяністамі; з асаблівай удзячнасцю — маім польскім сябрам з Падбрадзе; маёй кузіне Мані Ёфэ і яе сям’і; маім дзецям і маім сябрам, якія разам са мной захоўваюць памяць пра маю сям’ю, падзяляюць мае мары пра лепшы свет”. М. Г. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“У гэтым гета не было ні ахоўнікаў, ні агароджы – але ўсё яўрэйскае насельніцтва было вымушана пасяліцца насупраць касцёла. Калі хто-небудзь аказваўся за межамі...
|
|